Афіша11

Паглыбце свае веды пра князя Альгерда: у Мінску працуе выстава, прысвечаная гэтай выбітнай гістарычнай асобе

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) працуе выстава «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве», прысвечаная 720-годдзю з дня нараджэння Вялікага князя Літоўскага Альгерда — вядомага дзяржаўнага дзеяча, рэфарматара, таленавітага палітыка і палкаводца.

Летапіс жыцця гэтай выбітнай гістарычнай асобы стаў крыніцай натхнення для многіх мастакоў, якія прысвяцілі ёй свае творы.

У гонар 720-годдзя з дня нараджэння Вялікага князя Беларускі саюз мастакоў падрыхтаваў рэспубліканскі выставачны праект «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве», прэзентацыя якога адбылася ў Ноч музеяў у Мастацкім музеі на Замкавай гары ў горадзе Віцебску. Менавіта на тым месцы, дзе ў чатырнаццатым стагоддзі размяшчаліся княскія палаты Альгерда. 

Імя Альгерда мае непасрэднае і вялікае дачыненне да гісторыі горада Віцебска. У 1318 годзе 22-гадовы Альгерд ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй, адзінай дачкой віцебскага князя Яраслава.

Альгерд, як піша пра яго Мацей Стрыйкоўскі, адрозніваўся добрым выхаваннем, норавам, статнасцю, прыроджанай рыцарскай мужнасцю. Сучаснік князя так падае яго вобраз:

«Ён мае велічны выгляд, твар яго румяны, прадаўгаваты, нос вялікі, вочы блакітныя, вельмі выразныя, бровы густыя, светлыя, валасы і барада светла-русыя з сівізной, лоб высокі, чало лысае, ён росту вышэй сярэдняга, не тоўсты, не худы, размаўляе голасам моцным, выразным і прыемным; ён ездзіць добра вершнікам, але ходіць, прыхрамваючы на правую нагу, таму звычайна абапіраецца на кіёк».

У 1320 годзе Альгерд, пасля смерці Яраслава, стаў князем Віцебскім. У выніку Віцебск і Віцебскае княства ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У 1345 годзе Альгерд стаў Вялікім князем ВКЛ. Ён праславіўся ў гісторыі як адзін з самых моцных і ўплывовых палітыкаў. У дадатак да вобразу князя можна прывесці словы летапісца: «Альгерд быў хітрым і празорлівым, смелым і памяркоўным, рызыковым і цярплівым, вельмі разумным правіцелем. Ён многімі мовамі мог размаўляць. Ён устрыманне меў вялікае, ад усялякай мітусні, пацех і гульняў адварочваўся, віна і піва, і мёду хмельнага не піў, ад гэтага вялікага розуму моцную душу меў і гэтым многія грады і княствы заваяваў і не столькі сілаю, колькі мудрасцю ваюючы».

У праекце «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве» прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят беларускіх мастакоў: г. Мінск - Цімохаў С., Суша А., Карпянкоў А., Гардзіёнак І., Зіменка А., Козел Г., Ігумнаў Д., Кузміч П., Гумілеўскі С., Свянціцкі І., Агуновіч Э., Драздоў Г., Вішнеўскі У., Бунеева Д., Грак Г., Шурмялёў Ф., Рыжы М., Сакалова-Кубай Н., Купава М., Шышкова Д., Касабуцкі І., Кашэўскі П., Кузняцова В., Канцадайлаў У., Голубеў У., Гайдукова Ю.,Барычэўскі А., Ласка Т., Салівончык А., Маркавец В., Іваноў Я., Сімановіч К., Ярэміч В., Дарожка М.; Віцебск - Ляўковіч М., Баранкоўская С., Ліцвін У., Вальноў У., Яўсееў А., Урублеўская С., Кастагрыз А., Макляцова Т., Сотнікаў С., Лалыка Б., Васільеў В.; Магілёў - Коршунаў Р., Пахаўцаў В., Фаміна Т., Сівакова Л., Несцярук Ю.; Полацк - Козік Т.

Выстава будзе працаваць да 17 ліпеня.

Час, калі можна яе наведаць: 11.00 — 19.00 штодзень, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 — Палац мастацтва; (017) 296 67 84 — Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў belartunion.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць