Грамадства1111

Мінэнерга пра магчымы інцыдэнт на будпляцоўцы БелАЭС: «Пакуль нічога не раскажам»

У Міністэрстве энергетыкі Беларусі рыхтуюць каментарый да інфармацыі, якая з'явілася сёння ў інтэрнэце, аб тым, што на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС нібыта здарыўся інцыдэнт, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Пакуль нічога не раскажу. Мы разбіраемся. Інфармацыя з'явіцца на сайце міністэрства, магчыма, сёння, магчыма, заўтра», — сказала прэс-сакратар Мінэнерга Жанна Зянькевіч.

Як паведаміў шэраг СМІ, 10 ліпеня падчас пробнай трэніровачнай устаноўкі рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў уніз з вышыні ад 2 да 4 метраў. Месца надзвычайнага здарэння ачэпленае і знаходзіцца пад пастаяннай і ўзмоцненай аховай.

У дырэкцыі будаўніцтва Беларускай АЭС каментарый таксама атрымаць не ўдалося.

Гэта не першае НЗ на будаўнічай пляцоўцы станцыі. Нагадаем, 5 мая МЗС Літвы ўручыла паслу Беларусі Аляксандру Каралю ноту з-за «магчымага інцыдэнту на размешчанай за 50 км ад Вільнюса Астравецкай атамнай электрастанцыі». Падставай стала апублікаваная на сайце тэлеканала «Белсат» інфармацыя аб тым, што ў сярэдзіне красавіка адбылося абрушэнні стоек будынка ядзернага абслугоўвання электрастанцыі, які ўзводзіцца. Наступным днём Мінэнерга Беларусі паведаміла, што 8 красавіка быў зафіксаваны дэфект пры падрыхтоўчых работах, наступствы якога ліквідаваныя.

Пазней літоўскі бок паведаміў яшчэ пра адзін нібыта зафіксаваны на будпляцоўцы інцыдэнт. Інфармацыя з гэтай нагоды таксама не была пацверджаная беларускім бокам, аднак гэта паслужыла падставай для ўручэння 8 чэрвеня ўжо другой ноты.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком26

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць1

Міністр здароўя ЗША: Я не баюся бактэрый, аднойчы я нюхаў какаін з сядзення ўнітаза7

След ваўка ці сабакі — як адрозніць?2

У Мінску зноў выстраілася чарга. Гэтым разам па вустрыцы ФОТЫ4

У палоне ва ўкраінцаў цяпер больш за 4000 расіян. Прапорцыя рэзка змянілася за апошні час2

Ірына Абельская адкрыла лабараторыю на факультэце Колі11

Кітаец вывучаў беларускую мову, паехаў у Мінск, але аказалася, што там на ёй не размаўляюць28

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком26

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць