Грамадства11

Кватэру юрыста Тамары Сяргей арыштавалі праз нявыплату штрафу за ўдзел у вулічнай акцыі

На мінскую кватэру актывісткі грамадскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» юрыста Тамары Сяргей накладзены арышт праз нявыплату ёю штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

Сяргей паведаміла, што 24 чэрвеня Мінгарсуд пакінуў у сіле рашэнне суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб штрафе памерам 40 базавых велічынь (840 дэнамінаваных рублёў) за ўдзел актывісткі ў адной з арганізаваных ініцыятывай акцый.

У гэты ж дзень першапачатковае рашэнне суда набыло моц; у актывісткі быў месяц на тое, каб аплаціць штраф. 25 ліпеня, пасля нявыплаты штрафу, матэрыялы аб ім паступілі судовым выканаўцам, а ўжо 27 ліпеня двое выканаўцаў прыйшлі ў кватэру да Сяргей. «Нягледзячы на тое што пастанову аб распачынанні выканаўчай вытворчасці я не атрымлівала, яны адразу прыйшлі. Я іх не пусціла, праз зачыненыя дзверы сказала, каб мяне апавясцілі належным чынам. Літаральна 1 жніўня мне прыйшоў заказны ліст, але атрымала я яго толькі 3 жніўня, паколькі не была ў Мінску», — паведаміла юрыст.

4 жніўня судовыя выканаўцы прыйшлі зноў, паведамілі аб накладанні арышту на кватэру Сяргей, у якой яна жыве з двума членамі сям'і, і мелі намер агледзець усю маёмасць.

Актывістка звяртае ўвагу на хуткасць, з якой судовыя выканаўцы ўзяліся за спагнанне з яе штрафу. «Хуткасць гэтых дзеянняў проста ўражвае і даказвае, што да мяне ставяцца не так, як да звычайных грамадзян. Часам судовыя выканаўцы на гады зацягваюць вытворчасць, а тут на працягу тыдня двойчы прыходзілі і стаялі каля дзвярэй», — адзначыла яна.

Сяргей звяртае ўвагу на дзве акалічнасці: па-першае, парушана яе права на абскарджанне рашэння аб распачынанні выканаўчай вытворчасці, паколькі не вытрыманы адведзены на гэта тэрмін, па-другое, Грамадзянска-працэсуальны кодэкс забараняе накладанне арышту на жыллё, у якім непасрэдна жыве адказчык. Гэта яны выклала ў скарзе на імя начальніка раённага аддзела судовага выканання, пададзенай 5 жніўня. Акрамя таго, падкрэсліла Сяргей, у яе ёсць легальны даход і судовыя выканаўцы маглі вылічваць сродкі з яго, але не сталі гэтага рабіць. «Хачу звярнуць увагу на неадэкватнасць сітуацыі: памер штрафу — 422 долары, а арышт накладваюць на нерухомасць», — адзначыла актывістка.

8 жніўня Сяргей была на прыёме ў кіраўніцтва ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама. «Я сказала: у маю кватэру яны ўвойдуць толькі узламаўшы мае металічныя дзверы», — сказала юрыст.

Пры гэтым Сяргей падкрэсліла, што прынцыпова не мае намеру аплачваць штраф, паколькі лічыць пастанову аб ім незаконнай. «У мяне тут выразная пазіцыя: суды проста выконваюць рашэнні Адміністрацыі прэзідэнта. Мы спрабавалі данесці свае праблемы, і рэакцыю на нашы дзеянні я расцэньваю як адказ кіраўніка дзяржавы на нашы звароты», — заявіла актывістка.

Грамадская ініцыятыва «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» аб'ядноўвае пераважна людзей пажылога ўзросту з розных рэгіёнаў, чые сваякі, на іх думку, пацярпелі ад судовага і міліцэйскага самавольства. Актывісты ініцыятывы перыядычна праводзяць у Мінску вулічныя акцыі, на якіх спрабуюць прыцягнуць увагу да сваіх праблем. Таксама члены ініцыятывы неаднаразова рабілі спробы калектыўных зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця27

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць