Паўабаронца «Крумкачоў» Філіп Іваноў адбыў дыскваліфікацыю ў 4 матчы і можа гуляць у чэмпіянаце і Кубку Беларусі, паведамляе сайт клуба.
Дысцыплінарны камітэт АБФФ разгледзеў хадайніцтва футбольнага клуба «Крумкачы» і ужыў да Філіпа Іванова адтэрміноўку выканання пакарання з выпрабавальным тэрмінам у 14 месяцаў.
Гаворка ідзе пра эпізод, які здарыўся ў матчы 14-га тура «Дынама» (Брэст) — «Крумкачы».
У разгар першай паловы сустрэчы пры ліку 2:0 на карысць мінчан Іваноў у верхавой барацьбе разбіў нос абаронцу берасцейцаў Аляксандру Новіку, атрымаўшы чырвоную картку.
Футбаліста брэсцкага «Дынама» павезлі на хуткай у бальніцу. Там у яго быў дыягнаставаны адкрыты пералом носа.
Цяпер капітан «Крумкачоў» можа згуляць ужо ў бліжэйшым матчы з «Іслаччу» 12 жніўня.
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары