Грамадства1515

Адзін вектарны файл на малавядомым сайце, які зрабіў вышыванкавую рэвалюцыю ў Беларусі

Піша Павел Белавус.

Раскажу вам гісторыю пра адзін вектарны файл на адным невядомым сайце, які зрабіў вышыванкавую рэвалюцыю ў Беларусі.

Таксама гэта гісторыя, як лагатып ‪#‎symbalby‬ з'явіўся на форме футбольнай зборнай Беларусі. Можаце не верыць, але гэта факт.

Мой знаёмы Pavel Shut гады тры таму стварыў беларускамоўны сайт spampavac.by, дзе часам публікаваў цікавыя рэчы для спампоўвання. Неяк я там убачыў публікацыю, дзе прапаноўваліся вектарныя малюнкі з беларускім арнаментам. Ён сам іх адмаляваў, ды яшчэ зрабіў інфу, як самастойна ў ілюстратары вымалёўваць узоры.

Калі я з Ilya Shyla і Kiryl Kalbasnikau пачаў рабіць сайт symbal.by, то якраз зорачку, якая стала нашым лагатыпам, і фірмовы патэрн прапанаваў дызайнеру ўзяць адтуль.

Калі ўзнікла ідэя зрабіць цішоткі з арнаментам (вышымайкі), то для іх арнамент я таксама прапанаваў Францішак Вячорка выбраць там.

Ды і ўсім, хто шукаў узоры ў вектары, заўсёды даваў гэтую спасылку.

Пазней, набор гэтых узораў можна было ўбачыць на разнастайных рэчах і ў афармленні розных тавараў. Паглядзіце, гэтыя арнаменты, там не шмат, вы дакладна бачылі.

Усё вельмі проста. Дызайнерам патрэбныя для працы і далейшага друку вектарныя файлы, самім маляваць з першакрыніц лянота. Шукаюць у інтэрнэце, а прапаноў менавіта беларускіх узораў мала (магу яшчэ ўзгадаць праект Maryna Rusia Šukiurava ornaments.shuma.by, там таксама ёсць вектар), таму і выкарыстоўваюць тое, што знаходзяць.

Нашая беларуская ўдача ў тым, што Павел Шут алічбаваў і выклаў для агульнага карыстання ўдалыя і прыгожыя беларускія бел-чырвоныя арнаменты, якія сапраўды падабаюцца і людзям, і дызайнерам.

Вось гэтая публікацыя на невядомым сайце з вектарнымі файламі арнаменту, якую за тры гады праглядзела і спампавала ўзоры больш за 50 тысяч чалавек.

Гэта сапраўды гістарычная спасылка для Беларусі, якая дала штуршок мне, шматлікім іншым людзям і праектам.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся6

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 20

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць5

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць9

У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам4

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся6

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць