Амбасадар у Аўстрыі Валер Варанецкі — адзін з нямногіх кандыдатаў ад «вертыкалі», якія не збіралі подпісы жыхароў акругі.

Справа ў тым, яго дадалі ў парламенцкую гонку на пазнейшым этапе, таму дыпламату давялося заручыцца падтрымкай «працоўных калектываў». Якія калектывы маглі папрасіць амбасадара прадстаўляць свае інтарэсы ў парламенце?
Як выявілася, з гэтай мэтай прайшлі сходы ў некалькіх школах яго Свіслацкай акругі №94. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі ў акружной выбарчай камісіі.
Гэта не парушэнне закона — фармальна кандыдат не павінен быць работнікам працоўнага калектыва, які яго вылучае.
Каментары