Спорт

Іван Ціхан паказаў другі вынік у кваліфікацыі, галоўны канкурэнт не выйшаў у фінал

17 жніўня прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы сярод кідальнікаў молата. У іх удзел бралі адразу трое беларусаў — Іван Ціхан, Сяргей Каламоец і Павел Барэйша.

Двое першых справіліся з кваліфікацыяй і прайшлі ў фінальныя спаборніцтвы. А вось Павел Барэйша застаўся трынаццатым, гэта значыць першым пад рысай фіналістаў.

Сяргей Каламоец быў восьмым, паказаўшы вынік 74,29 метраў.

Іван Ціхан паказаў другі вынік. Ён ужо першым кідком выканаў кваліфікацыйны нарматыў. Пасля яго кідка молат зваліўся на адлегласці 76,51 м. Дзве астатнія спробы наш асілак нават не выконваў.

Пераўзысці Ціхана атрымалася толькі ў паляка Войцэха Навіцкага. А вось іншы прадстаўнік Польшчы — галоўны канкурэнт нашага Ціхана — увогуле не справіўся з кваліфікацыяй. Павел Файдэк прадэманстраваў толькі 17-ы вынік.

Фінал пройдзе 20 жніўня а 3 гадзіне ночы. У Ціхана ёсць усе шанцы на залаты медаль.

Каментары

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць