Улада1414

БТ: Тое, што кандыдаты выстаўляюць у інтэрнэт свае выступы на тэлебачанні, незаконна

Размяшчэнне ў інтэрнэце кандыдатамі іх перадвыбарных выступленняў, паказаных да гэтага па тэлебачанні, незаконнае, гаворыцца ў каментарыі, распаўсюджаным 19 жніўня прэс-службай Белтэлерадыёкампаніі.

«Не прайшло і трох дзён з пачатку трансляцыі выступленняў кандыдатаў у дэпутаты ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» Белтэлерадыёкампаніі, а некаторыя з кандыдатаў ужо выказалі незвычайную вынаходлівасць у сферы сваёй агітацыі, — сказана ў каментарыі. — Асобныя ўдзельнікі перадвыбарнай гонкі наогул вырашылі папіярыцца за кошт працы медыяхолдынга, размясціўшы выступ, прафесійна запісаны работнікамі БТ, у інтэрнэце, пры гэтым не атрымаўшы дазвол на гэты крок ва ўласніка відэаматэрыялу, якім з'яўляецца Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі, а ў далейшым яшчэ і абвінаваціўшы яе ў блакаванні незаконна размешчанага кантэнту».

«Лічым, што чалавек, не далёкі ад тэлебачання, выдатна ведае, што бывае ў выпадку незаконнага выкарыстання чужых відэаматэрыялаў. У іншым жа выпадку яму, роўна як і іншым патэнцыйным народным абраннікам, якія лічаць сябе здольнымі займацца заканатворчасцю ў парламенце, неабходна азнаёміцца з вялікімі прапіснымі ісцінамі дзейнага заканадаўства», — мяркуюць на БТ.

Верагодней за ўсё, гаворка ідзе пра ролік з выступам кандыдата ў дэпутаты, рэжысёра і актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Хашчавацкага, размешчанага напярэдадні на Youtube, а 19 жніўня выдаленага з сэрвісу, хутчэй за ўсё, на падставе звароту праваўладальніка.

«Лічым таксама, што шырокія магчымасці сучасных медыя, у тым ліку інтэрнэту і сацсетак, дазваляюць любому з кандыдатаў у дэпутаты размяшчаць самастойна створаныя відэа-, аўдыя- і іншыя матэрыялы агітацыйнага характару», — працягнулі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Цалкам перакрыта траса М1 пад Дзяржынскам

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў2

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы91

Здаецца, у Крысціны Ціманоўскай новы раман20

Украінскі камандуючы асабіста прыехаў у горад, пра захоп якога заявіў Пуцін5

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць