Папулярная тэлевядучая Ганна Бонд падзялілася з сябрамі, што ўжо некалькі дзён практыкуе паездкі ў грамадскім транспарце.
«Мне цікава, зона камфорту, здаецца, не парушаная. Разглядаю людзей, удыхаю гэтую атмасферу. Чысціць мозг і натхняе. Катаюся зайцам. У асноўным гэта маршруты 1-ка і 100-ка. З лёгкім нервам чакаю кантралёра. Згадваю парушальніцу ў бэзавых калготках. А бландынка з пакетам BOND … яна мяне расслабіла! Каб зразумець Народ, трэба быць з народам».
«Нашай Ніве» Ганна пракаментавала свой выбар так: «Усё проста. У мяне няма з сабой наяўных».
А вы калі-небудзь ездзілі зайцам? Ці лавілі вас кантралёры? Дзяліцеся гісторыямі ў каментах!
Каментары