Эканоміка

Незарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі каля 200 тысяч

Беспрацоўных, якія не знаходзяцца на ўліку ў службах занятасці, у краіне налічваецца 202 тысячы. Такая ацэнка прыводзіцца ў бюлетэні Белстата «Працоўныя рэсурсы і занятасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь» за 2015 год.

У Беларусі з 2012 года праводзяцца выбарачныя абследаванні хатніх гаспадарак па пытаннях занятасці, вынікі якіх не публікуюцца. Згаданыя абследаванні даюць Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту магчымасць ацаніць структуру працаздольнага насельніцтва, якое афіцыйна не працаўладкавана.

У бюлетэні «Працоўныя рэсурсы і занятасць насельніцтва» за 2015 год, які ёсць у распараджэнні БелаПАН, паведамляецца, што летась, паводле ацэнкі Белстата, працоўныя рэсурсы Беларусі складалі 5,9 млн. чалавек, у тым ліку на занятае насельніцтва прыходзілася 4,5 млн. чалавек, а «іншае працаздольнае насельніцтва ў працаздольным узросце», якое па нейкіх прычынах афіцыйна не працаўладкавана, ацэньвалася ў 1,38 млн. чалавек.

Паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, «іншае працаздольнае насельніцтва» ў 2015 годзе ўключала ў тым ліку 41,3 тыс. «беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне», а таксама 202 тыс. «асоб, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя распачаць яе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»3

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць