Літаратура11

Сёння — аўтограф-сесія Віктара Марціновіча ў «Акадэмкнізе»

Кнігарня «Акадэмкніга» (Незалежнасці, 72), 18:30. Уваход вольны.

Аўтограф-сесія пісьменніка прысвечаная выхаду рамана «Возера Радасці».

«Возера Радасці» — пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, «самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль», а таксама «спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам». Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратар Віталь Рыжкоў. Пераклад і выданне сталі магчымымі дзякуючы падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

Як паведамляе анатацыя, «гэты раман — road movie, маршрут якога пралягае праз Мінск, Тарасава, Вільню і нават Месяц. Летапіс пакалення, што згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам».

Першы наклад гэтай кнігі, выпушчаны выдавецтвам «Кнігазбор» (1500 асобнікаў) быў распрададзены за летнія месяцы, 9-га верасня ў продаж паступіць другі наклад.

Аўтограф-сесія ў «Акадэмкнізе» стане яшчэ і стартам афіцыйных продажаў арыгінальнай рускай версіі «Возера радасці», якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Время». На мерапрыемстве можна будзе набыць кніжку на любой з дзвюх моваў ды падпісаць яе ў аўтара.

Уваход — вольны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе22

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў49

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай22

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе22

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць