Моды44

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў

Тры беларускія фэшн-брэнды — Podberezko, Kucherenko і Sudakov прэзентавалі калекцыі адзення на паказе, арганізаваным Independent Fashion Community. Паказваем, як гэта было.

Гэта ўжо чацвёртая па ліку модная падзея ад Independent Fashion Community, створаным дызайнеркай Вольгай Кучарэнка і стылісткай Ганнай Прышывалка.

«Вельмі хочацца, каб і ў эміграцыі пісалася гісторыя беларускай моды, каб таленавітыя людзі не сыходзілі з прафесіі, бо гэта вельмі часта здараецца — людзям проста трэба выжываць, і тады не да творчасці ўжо. Я сама ведаю нямала фэшн-фатографаў і дызайнераў, якія былі вельмі запатрабаваныя на радзіме, але ў эміграцыі ім вымушана прыходзіцца займацца зусім іншымі рэчамі», — каментуе Ганна Прышывалка.

«Паказы для дызайнераў проста неабходныя, гэтак жа, як акцёрам важна здымацца ў кіно ці музыкам выпускаць новыя альбомы».

Ганна Прышывалка, стылістка

На паказе кожны з дызайнераў прэзентаваў новыя лімітаваныя калекцыі з 10 вобразаў. Амаль усе творцы так ці інакш звярнуліся ў працы да апсайклінгу, перашываючы старыя рэчы і надаючы ім новае жыццё. Прытым усе калекцыі розніліся канцэптуальна.

«Калі Podberezko — гэта больш пра куцюр, пра эпоху Адраджэння, то рэчы ад Sudakov — пра сучасны стайлінг (прычым не толькі для жанчын, але і для мужчын з дзецьмі). А брэнд Kucherenko — гэта традыцыйна канцэптуальны дызайн», — распавядае Ганна Прышывалка.

Рэчы ад Podberezko:

Рэчы ад Sudakov:

Рэчы ад Kucherenko:

Уладальнік брэнда Sudakov, акрамя працы над адзеннем, кіруе мадэльным агенцтвам — якраз выхаванцы яго школы прэзентавалі калекцыі на імправізаваным подыуме.

«Беларуская мода сёння знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Унутры краіны па зразумелых прычынах прыходзіцца існаваць у сціснутых умовах, у сваёй мыльнай бурбалцы. У эміграцыі яшчэ цяжэй, таму што ты пачынаеш з нуля і паралельна мусіш выжываць. Але з іншага боку за мяжой прасцей заявіць пра сябе, ёсць шанец, што пра цябе пачуюць. І для гэтага ў тым ліку мы арганізоўваем такія паказы. Я шчыра ўпэўненая, я ведаю, што беларускія творцы (не толькі дызайнеры, а ўсе прадстаўнікі б’юці-індустрыі) маюць вельмі моцныя нацыянальныя, візуальна-эстэтычныя коды. І калі даць ім магчымасць развівацца, то ёсць усе шанцы захапіць калі не сусветную арэну, то еўрапейскую дакладна. Мы ўсе таго вартыя», — падсумоўвае стылістка.

Каментары4

  • Беларускія прозвішча па расейску, чаму не Sudakoŭ?
    29.04.2026
    усе напісалі свае Беларускія прозвішча па расейску, чаму не Sudakoŭ? Няхай далей Шклоўскі Майсеі цягае нас па пустэчы, з гэтымі без шансаў ....
  • Ёсік
    29.04.2026
    Беларускія прозвішча па расейску, чаму не Sudakoŭ?, бо хацелі б бачыць свае вырабы ў расеі.
  • упс
    29.04.2026
    чаму на расейскi манер прозвішчы?мы ж беларусы

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць