Мова8181

Юлія Чарняўская абураецца транслітарацыяй у пашпарце: Я стала «Жуліжа Чернявскажа»

Культуролаг, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Юлія Чарняўская абурылася ў фэйсбуку транслітараваным напісаннем прозвішча ў сваім пашпарце.

У яе дакуменце будзе «Julija Cherniavskaja». «Нармальны правапіс ім не падыходзіць. Так што знаёмімся: Чернявскажа Жуліжа. Свет поўны ідыётаў, ідыётаў, ідыётаў», — адзначыла яна.

Патлумачым, што кожны грамадзянін можа вызначыцца, якую транслітарацыю — з рускай ці беларускай мовы — хоча мець у пашпарце.

Аднак у любым разе пашпартысты будуць карыстацца рэкамендаванай «Табліцай транслітарацыяй літар беларускага і рускага алфавітаў літарамі лацініцы», зацверджанай Міністэрствам унутраных спраў у 2008 годзе.

То бок можна абраць паміж умоўнымі «Ekaterina Belousova» і «Katsiyaryna Belavusava», але свайго варыянту напісання не прадугледжана.

Многія бачаць праблему, што пашпартная лацінская транслітарацыя абапіраецца на французскую традыцыю і адрозніваецца ад афіцыйна зацверджанай беларускай лацінкі.

Параўнайце: Charniawskaja у першым варыянце ці Čarniaŭskaja ў другім варыянце. А імя Кацярына магло пісацца б як Kaciaryna, а не Katsiyaryna.

На ваш погляд, як варта правільна транслітаваць імёны і прозвішчы ў пашпартах, па інструкцыі МУС ці па правілах лацінкі. Ці варта пакідаць выбар паміж беларускай і рускай транслітарацыяй? Абмяркоўвайце!

Каментары81

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць