Грамадства1515

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub

Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду пасля дадатковай праверкі не знайшла падстаў для спынення супрацоўніцтва з кампаніяй Sumsub, адказнай за верыфікацыю выбаршчыкаў, паведамілі ў прэс-службе Каардынацыйнай рады.

«Тэхнічная каманда пад кіраўніцтвам Паўла Лібера сумесна з прадстаўніцай Выбарчай камісіі Аленай Прыходзькай правяла дадатковую ацэнку рызык, звязаных з выкарыстаннем KYC-правайдара Sumsub, у сувязі з нядаўнімі грамадскімі абмеркаваннямі і публікацыямі ў СМІ.

У межах гэтай праверкі каманда вывучыла публічна даступную інфармацыю, афіцыйныя заявы кампаніі, яе практыкі ў галіне бяспекі і камплаенса, а таксама дадатковыя тлумачэнні, дадзеныя Sumsub. Па выніках ацэнкі не было выяўлена фактаў або абставін, якія патрабуюць спынення ці прыпынення супрацоўніцтва з кампаніяй», — гаворыцца ў заяве.

Таксама адзначаецца, што Sumsub працуе з тысячамі кліентаў ва ўсім свеце ў рэгуляваных галінах бізнэсу, выконвае міжнародныя стандарты абароны звестак і інфармацыйнай бяспекі, уключаючы патрабаванні GDPR, а таксама рэгулярна праходзіць незалежныя аўдыты ў галіне інфармацыйнай бяспекі і нарматыўнай адпаведнасці.

Урэшце канстатуецца, што выбары ў КР пройдуць у раней усталяваныя тэрміны, з 11 да 17 мая, галасаванне ўжо мела пачацца сёння а 22:00. Праўда, з нейкіх прычын ва ўстаноўлены час яно не стартавала. 

Каментары15

  • Indrid Cold
    11.05.2026
    Чаму проста не выкарыстаць той жа тэхнічны механізм што ў папярэдні раз? Навошта нейкія сумнеўныя канторы, калі ў папярэдні раз дадзеныя не выхадзілі за межы прылады карыстальніка?
  • Axe
    11.05.2026
    Наша Ніва, я ўсё разумею, хочацца хутчэй выдаць матэрыял - але ж да публікацыі гэатага артыкулу было тлумачэньне ў чым справа ад выбарчай камісіі.
  • Офицер КГБ
    11.05.2026
    Отлично! Приступаем к голосованию за агента "Мельникова". Все 120 сотрудников части готовы отправлять свои паспорта в компанию Sub… и ожидают начала голосования!

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні10

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць