У Мінску часова закрылі радзільню №1, якая працуе пры 1‑й гарадской клінічнай бальніцы. Медустанова не будзе прымаць пацыентаў з 8 па 21 мая 2026 года, піша Blizko.by.

Прычынай назвалі правядзенне прафілактычнай дэзынфекцыі і мерапрыемстваў для падтрымання належнага ўзроўню інфекцыйнай бяспекі.
Закрыццё аформлена адпаведным загадам Камітэта па ахове здароўя Рэспублікі Беларусі.

У радзільні таксама паведамілі, што людзі, якія загадзя ўнеслі аплату за паслугі, пры неабходнасці могуць вярнуць грошы. Для гэтага трэба звяртацца па тэлефонах установы.
У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны
Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам
«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца
26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын
Каментары