Грамадства1010

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Допіс мінчанкі, якая распавяла пра адзінокае дзіця ў бальніцы, набраў амаль паўмільёна праглядаў. Прывезлі ёй шмат, але цяпер людзі хвалююцца: ці дазволяць дзяўчынцы забраць падарункі ў дзіцячы дом. 

Дзіця Элы Казак трапіла ў інфекцыйную бальніцу ў Мінску. Маці, якая ляжыць разам з дачкой, уразіла дзяўчынка з суседняй палаты — маленькую пацыентку прывезлі з дзіцячага дома. 

«Добрая, прыемная, зваць Вера. Можа ў каго ёсць стары непатрэбны тэлефон. Мы пакуль свой далі пакарыстацца. Божачкі, як аказалася мала трэба для шчасця. З забаў у яе толькі размалёўкі ды фламастары. Калі ў каго ёсць і не шкада, можаце перадаць ёй, я думаю, дзіця будзе шчаслівае», — напісала Эла ў Threads.

Потым яна дадала, што паразмаўляла з дзяўчынкай і даведалася, што ў той ёсць тата — і Вера вельмі спадзяецца, што той сёлета забярэ яе дамоў.

Допіс завірусіўся — менш чым за суткі яго паглядзела каля паўмільёна чалавек. Шмат хто пытаўся, чым і як можна дапамагчы — нехта прапаноўваў прыгатаваць і прынесці смачнай дамашняй ежы, нехта цікавіўся патрэбамі ў адзенні і абутку, нехта быў гатовы набыць штосьці для творчасці.

Зрэдку гучалі і галасы песімістаў. Маўляў, шмат падарункаў толькі шкодзіць у такім выпадку, бо фарміруюць стаўленне да жыцця ў стылі: «мне ўсе павінны дапамагаць». Але скептыкі ўсё ж у меншасці.

У каментары прыйшлі і знакамітыя блогеры. Какабай, напрыклад, паабяцаў прывезці планшэт для гульняў. 

У хуткім часе з’явіліся каментары людзей, якія ўжо паспелі з’ездзіць у інфекцыёнку і перадаць рэчы 12‑гадовай Веры. Тэлефон у дзяўчынкі ўжо ёсць, а вось салодкае просяць не прыносіць, бо яно можа выклікаць алергію.

У каментарах людзі распавядалі, што таксама траплялі ў такія сітуацыі: «Паклалі дзяўчынку гадоў 4-5, бацькі п’юць, стаіць пытанне аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Дзіця трапіла ў бальніцу ў падраных калготках і брудным адзенні. Праз тыдзень у яе была гара цацак, размалёвак, адзення — мядсёстры смяяліся, што трэба будзе на выпіску грузавік замаўляць». 

На жаль, не заўсёды канец гісторыі быў шчаслівы: «Ляжалі з сынам зімой там жа. У суседняй палаце быў хлопчык з дзіцячага дома, тры гады. Ляжаў адзін, без цацак. Мая сяброўка прывезла яму цацкі, кніжкі. Калі яго забіралі, усё пакінулі, сказалі нельга», «Распавяду адзін выпадак: у сацыяльным прытулку, калі мы падарылі падарункі, адзін бацька, які любіць алкагольныя напоі, забраў усё ў дзіцяці са словамі «дома будзеш карыстацца». І ў такой сітуацыі супрацоўнікі нічога не могуць зрабіць, бо бацька не пазбаўлены бацькоўскіх правоў». 

Цяпер людзі хвалююцца, каб падарункі засталіся ў дзіцяці.

Сама ж Эла прызнаецца, што нават не паспявае адказваць усім, хто хоча дапамагчы: «З Верай пагутарыла, яна засмуцілася, імаверна, пакуль не зразумела, што адбываецца. Я ў такой сітуацыі ўпершыню, таму, на мой погляд, ёй не трэба велізарная колькасць рэчаў, ежы і іншага. Мы не ведаем, як да гэтага паставяцца ў дзіцячым доме». 

Каментары10

  • не такі, як ёсць
    12.05.2026
    Хіба ў дзіцячым доме толькі ёй патрэбны падарункі?
  • Сонейка
    12.05.2026
    паказуха, ну дык хто яе аддасць у сям'ю, калі там недзе ёсць бацька, які абяцае забраць? Тут і сама дзяўчынка наўрад ці пойдзе, бо верыць((
  • Хмарка
    12.05.2026
    Якая цудоўная гісторыя! Няхай у дзяўчо ўсё складзецца добра. Такая добрая і светлая гісторыя) Беларусы малайцы

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць