Свет22

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса

У СААЗ чакаюць росту колькасці захворванняў небяспечным хантавірусам.

Фота: Andres Gutierrez / Anadolu / Getty Images

«Улічваючы працяглы інкубацыйны перыяд віруса, цалкам магчыма, што найбліжэйшыя тыдні колькасць хворых павялічыцца», — заявіў кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус.

Хантавірус быў пацверджаны ў 9 пасажыраў круізнага лайнера MV Hondius. Паводле яго слоў, прыкмет пачатку больш маштабнай успышкі хантавіруса «андэс» пакуль няма, аднак вірус застаецца заразным, бо пасажыры актыўна кантактавалі паміж сабой. Інкубацыйны перыяд захворвання складае ад шасці да васьмі тыдняў.

Гаворка ідзе пра рэдкі штам «андэс» — варыянт хантавіруса, здольны перадавацца ад чалавека да чалавека пры цесным кантакце. Смяротнасць інфекцыі можа дасягаць 40%.

Пасля ўспышкі хантавіруса на лайнеры загінулі тры чалавекі — сямейная пара з Нідэрландаў і грамадзянка Германіі. Сярод заражаных — грамадзяне Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Швейцарыі, ЗША, Францыі і Іспаніі. Усяго на борце знаходзіліся каля 150 чалавек з 23 краін — турысты, члены экіпажа і персанал экспедыцыі. Пад каранцін трапілі больш за 100 чалавек, уключаючы пасажыраў, экіпаж і людзей, якія кантактавалі з імі.

Каментары2

  • Цікава
    12.05.2026
    Цікава, што маецца на ўвазе пад фразай "цесны кантакт"? Калі малазнаёмыя людзі на лагеры пазаражаліся. Мо не такі ўжо і цесны кантакт.
  • А воз
    12.05.2026
    Также Гебреисус 9 мая: "Вспышка хантавируса не станет очередной COVID"

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць