Грамадства66

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі

На рэйсе авіякампаніі «Белавія» Мінск — Анталія адбыўся інцыдэнт з пасажырам, які курыў у туалеце самалёта падчас палёту, піша «Смартпрэс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі авіякампаніі, мужчына ігнараваў заўвагі экіпажа, а ў салоне спрацаваў датчык дыму. Таксама паведамляецца, што ён ужываў алкаголь і сваімі паводзінамі турбаваў іншых пасажыраў.

Экіпаж прыняў рашэнне загадзя выклікаць паліцыю. Пасля пасадкі ў Анталіі мясцовыя сілавікі сустрэлі самалёт і зайшлі на борт, каб разабрацца ў сітуацыі. Увесь працэс заняў каля 10 хвілін.

У «Белавія» нагадалі, што курыць, у тым ліку электронныя цыгарэты, на борце і на тэрыторыі аэрапорта строга забаронена. Алкаголь дазваляецца ўжываць толькі той, які прапануе экіпаж.

Таксама ў авіякампаніі раней паведамлялі, што вядуць спіс пасажыраў, якія сістэматычна парушаюць правілы паводзін на рэйсах.

Каментары6

  • Ёсік
    11.05.2026
    Дык як яны разабраліся за тыя 10 хвілін? Забралі яго, ці сказалі, што ваш пасажыр, вы і разьбірайцеся.
  • Матэус
    12.05.2026
    Силовики в Беларуси это бандиты. Хватит этот пьянчужно-кровавый хлам называть силовиками.
  • Ёсік
    12.05.2026
    Матэус, "Пасля пасадкі ў Анталіі мясцовыя сілавікі сустрэлі самалёт і зайшлі на борт, каб разабрацца ў сітуацыі". Чытайце ўважліва, туркі зь ім разьбіраліся (аб беларускіх з вамі згодны).

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць