Улада

Назіральнікі ў Магілёве: прыпіскі аб яўцы выбаршчыкаў вымяраюцца сотнямі людзей

Разыходжанне ў дадзеных аб яўцы выбаршчыкаў у назіральнікаў і ўчастковых камісій набліжаецца да некалькіх сотняў, заявіў БелаПАН каардынатар кампаніі «Права выбару» па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85 Віталь Макаранка.

«Надзеі, што цяперашняя кампанія будзе праходзіць неяк інакш ад папярэдніх, не спраўдзіліся. На жаль, усё адбываецца па тым жа сцэнары, як і на ўсіх папярэдніх выбарах, якія не былі прызнаныя ні беларускай дэмакратычнай супольнасцю, ні міжнародным», - адзначае каардынатар па назіранні.

Паводле яго слоў, масавыя прыпіскі сябрамі ўчастковых камісій пачаліся ў чацвер, калі разбежкі з дадзенымі назіральнікаў дасягалі сотні чалавек. «Напрыклад, на 37-м участку каля 200 чалавек было прыпісана. На такую колькасць ніякай назіральнік не можа памыліцца, тым больш, што назірае ўвесь час, а мы ў сваю чаргу жорстка кантралюем прысутнасць назіральніка на ўчастку», - сказаў Макаранка.

Пра тое, што на ўчастку №38 за ўсе дні папярэдняга галасавання было прыпісана каля 500 галасоў, расказаў БелаПАН і незалежны назіральнік Аляксей Колчын.

«Такія прыпіскі робяцца для таго, каб потым адсоткаў 90 галасоў датэрмінова прагаласаваўшых прыпісаць праўладным кандыдатам. На жаль, такая практыка была ў мінулыя гады і яна відавочна выкарыстоўваецца цяпер», - лічыць Віталь Макаранка.

Ён таксама распавёў пра прыклады прымусу да галасавання. «Бачым прымус да датэрміновага галасавання, асабліва студэнтаў. Ходзяць цэлымі калектывамі і на пытанне - чаму ідуць, адказваюць, што ад тых, хто жыве ў інтэрнатах, проста патрабуюць. Таксама распавядалі, што звесткі затым будуць перадавацца з участкаў, і тыя, хто не прагаласаваў датэрмінова, будуць пазбаўленыя месцаў у інтэрнатах альбо будуць мець праблемы з вучобай. Гэта - універсітэт Куляшова. альбо ў некаторых выпадках ім прапануюць дадатковы выхадны за датэрміновае галасаванне «, - распавёў каардынатар назіральнікаў.

Ён таксама паведаміў пра пагрозы з боку старшыняў участковых камісій, напрыклад, № 49, пазбавіць акрэдытацыі назіральнікаў за нібыта стварэнне перашкодаў у працы камісіі, хоць на самай справе, назіральнікі проста падавалі скаргі на убачаныя імі парушэнні. «Шмат людзей панеслі скаргі ў акруговую камісію. Гэта значыць, калі бачым вялікія прыпіскі, скардзіцца ў саму ўчастковую камісію ўжо не мае сэнсу. Мы, вядома, разумеем якімі будуць вынікі разгляду гэтых скаргаў - абсалютна нулявыя, але фактура ў нас застаецца», - адзначыў назіральнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць