Улада77

Таццяна Караткевіч прагаласавала на выбарах за саму сябе і спадзяецца на справядлівы падлік галасоў

 Кандыдат у дэпутаты, экс-кандыдат у прэзідэнты, адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч прагаласавала на парламенцкіх выбарах за саму сябе. Пра гэта яна паведаміла журналістам пасля галасавання 11 верасня.

Караткевіч прыйшла на выбарчы ўчастак з мужам, сынам і суседкай. Іх таксама суправаджаў адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Караткевіч упэўненая, што яе голас «далучыўся да большасці людзей, якія хочуць пераменаў». На пытанне, як яна ацэньвае свае шанцы на выбарах, палітык адказала: «Сёння гэта ўжо ўсё адно. Столькі працы зроблена штодзённай — гэта сустрэчы з выбаршчыкамі, размовы, перакананні, дыскусіі. Сёння важна, каб палічылі правільна і каб перамаглі людзі, якія аддалі свой голас за мірныя перамены».

Караткевіч падкрэсліла, што спадзяецца на правільны падлік галасоў на выбарах. «Я не бачу сэнсу лічыць па-іншаму», — дадала яна.

Незалежна ад вынікаў выбараў Таццяна Караткевіч мае намер працягваць палітычную дзейнасць, адстойваць сваю праграму, «дапамагаць выбаршчыкам рабіць так, каб палітыка была сапраўдным механізмам вырашэння праблем і прыняцця рашэнняў па ўсёй краіне».

Разам з Караткевіч па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97 балатуюцца начальнік станцыі Мінск-Пасажырскі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандр Дрожджа, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар ТАА «Грынрэй» Ганна Канапацкая, дырэктар прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Саціўс», сябра Беларускай патрыятычнай партыі Валерый Клінцоў, інжынер-тэхнолаг ТАА «Інтэграл», сябра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Яўген Макараў, а таксама намеснік галоўнага інжынера - начальнік аддзела аховы працы і навакольнага асяроддзя ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі 407» Канстанцін Монтач.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць