Улада22

Лукашэнка пра Чыжа: Ён знаходзіцца ў СІЗА, але гатовы кампенсаваць шкоду дзяржаве. А ўсе значныя бізнэсоўцы — у нашым полі зроку

Справа бізнесмена Юрыя Чыжа знаходзіцца на асабістым кантролі ў прэзідэнта. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі 11 верасня на выбарчым участку пасля галасавання на парламенцкіх выбарах.

Паводле яго слоў, Чыж па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА, але гатовы кампенсаваць прынесеную дзяржаве шкоду. «Ці то 11, ці то 12 мільёнаў даляраў», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што Чыжу «ўжо выстаўленыя абвінавачванні».

«Шчыра скажу, што справа ў дачыненні да Юрыя Чыжа на кантролі прэзідэнта. І не толькі таму, што ён буйны бізнэсмэн ды іншае — ён усё-ткі недалёка быў парой ад прэзідэнта, і многія асацыявалі яго паводзіны з самім прэзідэнтам. Мне гэта абыякава? Не. я гэта вам шчыра кажу. Таму я трымаю гэтыя пытанні на кантролі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Я не хаваю сваёй пазіцыі, хай плаціць належна. Калі ён мяне пра нешта папросіць, я разгледжу ягоную просьбу і адрэагую дакладна так, як у дачыненні да іншых», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што з тых, хто з'яўляецца ў кадры разам з прэзідэнтам, попыт на парадак вышэйшы.

«Ты з'явіўся побач з прэзідэнтам, цябе ўбачылі — рэакцыя людзей зразумелая, таму ты на многае не маеш права. Акрамя сумленнай працы. Калі ты побач з прэзідэнтам, цябе ніхто ніколі незаконна не зачэпіць, але калі трапішся, будзеш адказваць у сто разоў больш і на парадак больш, чым іншыя», — дадаў ён.

«Ён падазраваны. Калі б ён не пабег у свой час і яго не лавілі б на хуткасці 200 км за гадзіну, напэўна, ён быў бы пад падпіскай аб нявыездзе або пад хатнім арыштам і хадзіў бы да следчых на допыт. Але ён сам захацеў гэтай долі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я вельмі пазітыўна ацэньваю тое, што ён зрабіў у краіне. Вельмі добра гэта ведаю, бо многія праекты я яму навязваў. І ні адзін прадпрымальнік не будаваў столькі, колькі ён. Але гэта не значыць, што ён не павінен на парадак больш несці адказнасць за свае дзеянні», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што шэраг службовых асоб у краіне, а таксама некаторыя буйныя бізнесоўцы знаходзяцца ў поле зроку прэзідэнта, і праваахоўныя органы, перш чым затрымаць каго-небудзь з гэтых людзей па падазрэнні ў злачынстве, ставяць яго ў вядомасць. «Калі хтосьці там кажа, што міліцыя, КДБ, пракуроры ўзялі ўладу і кіруюць краінай — лухта», — заявіў Лукашэнка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!24

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

Беларус купіў пуцёўку ў Тайланд усяго за $1400. Як уражанні?4

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць