Як перадае Віктар Кулак, скрыня для датэрміновага галасавання на ўчастку №627 у Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы па вуліцы Сядых, 40 выклікае сумневы.
«Яна апячатаная, але ў шчыліны можна ўкінуць дзесьці чатыры бюлетэні, — тлумачыць Віктар. — Калі на гэта звярнулі ўвагу старшыні камісіі, той адказаў, што ўсё згодна з заканадаўствам».
Зафіксаваць скрыню на фота Віктар не можа, паколькі старшыня камісіі забараніў рабіць здымкі.
Назіральнік напісаў намесніку старшыні камісіі скаргу, дзе апісаў дэфект скрыні і ў сувязі з гэтым патрабаваў прызнаць выбары на гэтым участку несапраўднымі. На гэта сакратар камісіі заявіў, што прэтэнзіі па датэрміновым галасаванні ў дзень асноўнага галасавання не прымаюцца. Віктар напісаў і пра гэта ў скарзе, таму што ў Выбарчым кодэксе няма такога пункту. Адпаведна, гэта паказвае некампетэнтнасць сакратара.
Учора, 10 верасня, за спробу зрабіць фота Віктара Кулака пазбавілі акрэдытацыі на ўчастку №637.
Каментары