«Амерыканскі эксперт» у эфіры БТ аказаўся чалавекам з Самары
Мікалай Халезін раскапаў паднаготную чалавека, якога БТ выдае за эксперта.
Амерыканскі эксперт, які хваліў стабільнасць і дэмакратычнасць Беларусі, аказаўся выхадцам з Самары. З Амерыкай жа яго можа звязваць адседка ў Фларыдзе за крадзеж.

На гэтым відэа «прафесар Універсітэта Фларыды Стыў Самарын», які ў жывым эфіры вітаў абранне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта ў 2015 годзе. Ён прыгожа гаворыць пра стабільнасць і выбары беларусаў, чым адкрыта скарае нашыя сэрцы.
А цяпер вернемся ў дзень сённяшні. Гэты ж прафесар ізноў вітаў выбар беларусаў, якія дэмакратычна абралі парламент.
Дзіўна, але прафесар Універсітэта Фларыды нагадаў тварам зняволенага фларыдскай турмы, нейкага Steven Samarin.
http://bailbondcity.com/volusia-inmate-SAMARIN/956732
А на справе ж ён аказаўся Спектаравым Уладзіславам Рудольфовічам, народжаным у горадзе Самара (таму і Самарын), які цяпер перабіваецца дацэнтам кафедры сусветнай эканомікі і фінансаў Міжнароднага ўніверсітэта МІГСА ў горадзе Мінску, Рэспубліка Беларусь.
http://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/1452118
Сёння ён вяшчаў пад амерыканскім сцягам, і павіншаваў «з Фларыды» беларусаў з цудоўным выбарам, іранізуе Халезін.
Каментары