Грамадства22

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса

Амерыканскі Forbes у канцы мінулага года склаў топ дадаткаў для сканавання чэкаў і накладных, якія спрашчаюць для бізнэсу ўлік выдаткаў супрацоўнікаў. Журналісты пратэставалі восем такіх дадаткаў і аддалі першае месца стартапу Veryfi, які быў заснаваны беларусам Дзмітрыем Бірулём і аўстралійцам Эрнэстам Семердай, піша Devby.io.

Forbes асабліва адзначыў высокую дакладнасць API для распазнавання інфармацыі на дакументах, які кліенты Veryfi могуць убудаваць ва ўласны софт або дадаткі. Ён выдатна счытвае, напрыклад, доўгія чэкі, шматстаронкавыя квітанцыі, інвойсы, формы заказаў і падатковыя формы.

Акрамя якасці распазнавання, прыкладанне хваляць за прастату ў выкарыстанні і тэхпадтрымку. Асобна згадваецца функцыя аўтаматычнага падзелу выдаткаў, зафіксаваных у адным чэку. Гэта карысна ў сітуацыях, калі адзін чэк утрымлівае выдаткі, што адносяцца да розных праектаў, аддзелаў або супрацоўнікаў.

Таксама Veryfi сумяшчальны больш чым з дзясяткам старонніх платформаў, уключаючы QuickBooks, Xero, Dropbox, Box, Slack, OneDrive, Google Drive і Evernote.

Сярод мінусаў — для інтэграцыі сэрвісу трэба мець штатнага айцішніка. Таксама перашкодай для невялікіх кампаній можа быць цана — плата бярэцца за чэк, але падпіска каштуе ад $500 у месяц. Некаторыя карыстальнікі скардзяцца на збоі ў працы сэрвісу, таксама не стае магчымасцяў для кіравання падарожжамі і бюджэтаваннем.

Каментары2

  • Ёсік
    30.04.2025
    Журналісты пратэставалі восем такіх дадаткаў... Пратэст - пратэставаць. Тэст - правесьці тэст. Здаецца так, бо атрымліваецца, што журналісты былі супраць чагосьці і зладзілі пратэст.
  • skype
    30.04.2025
    >плата спаганяецца за чэк ---- плата БЯРЭЦЦА
    спаганяць == взыскивать
    взимать == збіраць, браць
    *
    "спаганяць" - гэта калі грошы забіраюць ПАМІЖ ВОЛІ
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць