Свет

Дональд Трамп звольніў мужа Камалы Харыс

Дуглас Эмхаф, муж былой кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камалы Харыс, паведаміў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў яго са складу Рады дырэктараў музея Халакосту ў Вашынгтоне, піша Bild.

Дуглас Эмхаф

Эмхаф напісаў пост у сацсетцы Х, у якім абвінаваціў Трампа ў тым, што той звольніў яго па палітычных прычынах. Ён таксама сцвярджае, што тым самым прэзідэнт ЗША палітызуе і сам Халакост:

«Памяць пра Халакост і адукацыю ў гэтай сферы ніколі не павінны рабіцца прадметам палітызацыі. Ператвараць адно з самых жудасных злачынстваў у гісторыі чалавецтва ў прадмет спрэчак — небяспечна і абражае памяць пра шэсць мільёнаў яўрэяў, забітых нацыстамі, якую гэты музей павінен захоўваць».

Эмхаф таксама дадаў, што, нягледзячы ні на што, працягне працаваць над захаваннем памяці пра Халакост.

Дуглас Эмхаф, які вызнае іудаізм, быў прызначаны ў Раду музея папярэднікам Трампа — Джо Байдэнам. 55 з 63 членаў Савета традыцыйна прызначаюцца прэзідэнтам ЗША.

Паводле інфармацыі New York Times, Трамп таксама звольніў іншых членаў Рады, прызначаных папярэднім прэзідэнтам — у тым ліку былога кіраўніка апарата Байдэна Рона Клейна і былую дарадцу па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Барака Абамы Сьюзан Райс.

У лютым Трамп таксама звольніў некалькіх членаў рады дырэктараў Культурнага цэнтра імя Кенэдзі ў Вашынгтоне і сам прызначыў сябе старшынёй гэтай рады. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў13

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Меліціна Станюта выходзіць замуж20

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне3

Халезін: Трэба пытацца «што вы вытвараеце» не ў Бабарыкі, а ў яго дарадцаў76

Дом рамесніка ў Паставах прадалі на аўкцыёне значна даражэй за першапачатковую цану

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна8

У Гродне выставілі на продаж шалёна дарагія кватэры — разабралі за гадзіну12

У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў13

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць