«У сувязі з пераводам картак на абслугоўванне ў «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» з 15 кастрычніка карткі, нумар якіх пачынаецца з 41** і 45**, стануць неактыўнымі», — гаворыцца ў паведамленні на сайце банка.
Новыя карткі банк выдае кліентам абсалютна бясплатна (камісія за адкрыццё карты і першы год абслугоўвання не спаганяецца). Таксама банк бясплатна ажыццяўляе дастаўку карт поштай як па Беларусі, так і за яе межамі.
Трымальнікам новых карт банка даступныя дадатковыя функцыі: бяспечныя плацяжы 3D Secure ў інтэрнэце, паскоранае залічэнне грашовых сродкаў на карт-рахунак на працягу ўсяго аперацыйнага дня банка, а таксама змена ПІН-кода ў банкамаце.
Каментары