Эканоміка22

ЕБРР правядзе перадпродажную падрыхтоўку аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў

Урад Беларусі прапанаваў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця правесці перадпродажную падрыхтоўку пяці дзяржпрадпрыемстваў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 верасня кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсіс Дэлей.

Гэты кірунак працы прадугледжвае новая краінавая стратэгія банка, зацверджаная ў верасні гэтага года, адзначыў Дэлей, адказваючы на пытанне БелаПАН пра планы па пашырэнні супрацоўніцтва ЕБРР з сектарам дзяржпрадпрыемстваў Беларусі.

У прыватнасці ён звярнуў увагу, што сёння ЕБРР паспяхова займаецца перадпродажнай падрыхтоўкай дзяржаўнага «Белінвестбанка».

«Мы выкарыстоўваем прыклад «Белінвестбанка» для таго, каб абмяркоўваць з урадам магчымасць паўтарэння гэтай гісторыі з дзяржаўным «Банкам Масква-Мінск». Таксама мы атрымалі запыт ад урада на аказанне садзейнічання ў прыватызацыі пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў», — сказаў Франсіс Дэлей.

Па ўсіх пяці праектах, дадаў ён, ЕБРР працаваць не зможа, бо перадпродажная падрыхтоўка — дастаткова затратны занятак.

«Цяпер мы праводзім комплексную ацэнку пяці такіх прадпрыемстваў, каб выбраць адно з іх», — растлумачыў Франсіс Дэлей.

Пры гэтым ён дадаў, што пакуль не можа назваць беларускія дзяржкампаніі, комплекснай ацэнкай якіх займаецца ЕБРР.

«Магу толькі сказаць, што калі будзе прызначанае прадпрыемства, перадпродажнай падрыхтоўкай якога мы будзем займацца, мы падпішам мемарандум, у якім будуць выкладзеныя ўсе наступныя крокі», — сказаў Дэлей.

Калі перадпрыватызацыйная праца будзе завершаная, растлумачыў ён, на абранае дзяржпрадпрыемства прыйдзе стратэгічны інвестар. «Мы лічым, што пытанне аб прыцягненні стратэгічнага інвестара можа быць вырашанае на працягу пяці-шасці гадоў», — выказаў меркаванне Дэлей.

***

Як раней паведамлялася, у пачатку верасня ЕБРР прыняў новую чатырохгадовую стратэгію для Беларусі. У ёй адзначаецца, што ў сувязі з нядаўнімі зменамі ў рэгіянальнай геапалітычнай абстаноўцы Беларусь стала дэманстраваць вялікую адкрытасць на міжнародным узроўні і вялікую гатоўнасць да абмеркавання палітычнай сітуацыі ўнутры краіны, у тым ліку пытанняў, звязаных з выкананнем правоў чалавека. Гэтыя пазітыўныя змены, а таксама рэакцыя на іх міжнароднай супольнасці «стварылі новы палітычны кантэкст для дзейнасці ЕБРР» у Беларусі і «адкрылі магчымасці для больш актыўнага ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі», гаворыцца ў дакуменце.

ЕБРР, у прыватнасці, заявіў пра гатоўнасць падтрымліваць ініцыятывы ўрада па правядзенні канкрэтных рэформаў інвестыцыямі і тэхнічнай дапамогай для развіцця прыватнага сектара, садзейнічання прыватызацыі, а таксама павышэння ўстойлівасці грамадскай інфраструктуры на аснове камерцыйных рашэнняў.

Нагадаем, стратэгія ЕБРР на 2013—2015 гады не прадугледжвала фінансавання беларускага дзяржсектара. На сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Сумам Чакрабарці 18 лютага 2016 года ў Мінску Аляксандр Лукашэнка папрасіў зняць «усякія абмежаванні па супрацоўніцтве з Беларуссю».

***

Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам ЕБРР з 1992 года. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе банк інвеставаў прыблізна 1,8 млрд еўра ў рамках прыкладна 70 праектаў у розных сектарах эканомікі краіны. Важную ролю ў дзейнасці ЕБРР у Беларусі традыцыйна маюць ініцыятывы ў сферы энергаэфектыўнасці і кліматычных зменаў, якія павінны атрымаць дадатковы імпульс у кантэксце пераходу да зялёнай эканомікі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць