Эканоміка11

Мінфін разлічвае выйсці на праграму з МВФ да канца года

Беларусь можа дамовіцца аб новай праграме фінансавання з Міжнародным валютным фондам да канца года, заявіў журналістам 3 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

«Мы лічым, што шанцы дамовіцца з МВФ да канца года існуюць», — адзначыў Амарын. Ён паведаміў, што беларускія ўлады на гэтым тыдні працягнуць перамовы з міжнароднай арганізацыяй.

«Заўтра, 4 кастрычніка, беларуская дэлегацыя накіруецца ў Вашынгтон для ўдзелу ў штогадовым сходзе МВФ, там будуць працягнутыя перамовы з валютным фондам па праграме», — расказаў Уладзімір Амарын.

Пры гэтым ён канстатаваў, што абмеркаванне гэтага пытання (будучай праграмы з МВФ) на сённяшняй нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі «было вострым, тым не менш перамовы з валютным фондам працягваюцца».

Як адзначыў міністр фінансаў, сустрэчы беларускіх уладаў з місіяй МВФ, якая апошнія два тыдні працавала ў Мінску, «паказалі, што нашы пазіцыі збліжаюцца, разуменне паляпшаецца, і мы будзем у працэсе перамоваў дамаўляцца».

Беларускія ўлады вядуць перамовы аб атрыманні новага крэдыту Міжнароднага валютнага фонду на 3 млрд долараў прыкладна пад 2,3% тэрмінам на 10 гадоў. Каментуючы ўмовы, якія вылучае МВФ для пачатку новай крэдытнай праграмы, Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 3 кастрычніка раскрытыкаваў пазіцыю МВФ па некаторых пытаннях. «Калі іх ўмовы прачытаеш, усё зводзіцца да аднаго: ніякага павышэння зарплаты, неадкладнае павышэнне тарыфаў і іншага. Камуністы б сказалі — на ўдушэнне народа. Я не хачу сказаць, што нас нехта хоча задушыць. Нас ніхто не панукае, але, на жаль, формула такая», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заўважыў, што не ўсе патрабаванні МВФ «падыходзяць пад гэту негатыўную фармулёўку».

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму прапаноўваюць падпісаць ліст на імя кіраўніка МВФ Крысцін Лагард, якое ідзе насуперак з дадзенымі народу абяцаннямі. «Гэта зневажальна не толькі для мяне. Гэта зневажальна ў дачыненні да нашага народа», — заявіў Лукашэнка.

Па выніках нарады кіраўнік Нацбанка Павел Калаур заявіў журналістам, што ліст Беларусі аб намерах да Міжнароднага валютнага фонду будзе дапрацаваны.

У адпаведнасці з правіламі МВФ, краіна, якая прэтэндуе на атрыманне фінансавання, накіроўвае адпаведны ліст аб намерах. Да яго прыкладаецца мемарандум аб канкрэтных макраэканамічных дзеяннях.

«Безумоўна, з улікам сённяшняй нарады ў кіраўніка дзяржавы і кансультацый у Вашынгтоне, мы дапрацуем гэты ліст з улікам непасрэдна інтарэсаў нашай дзяржавы. І пры неабходнасці накіруем яго ў МВФ. Канкрэтнае напаўненне ліста мы ўзгоднім, непасрэдна правёўшы кансультацыі спачатку ў Вашынгтоне з кіраўніцтвам Міжнароднага валютнага фонду, а потым ўнутры нашай краіны», — цытуе Калаура дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць