Культура22

Арнольд Макмілін: Тое, што паэты і празаікі пішуць добрыя кнігі на беларускай мове, абараняе ад «Вялікага Брата»

У Гомелі 7 кастрычніка адбылася сустрэча брытанскага даследчыка беларускай літаратуры, прафесара Арнольда Макміліна з гомельскімі паэтамі — удзельнікамі Школы маладога літаратара.

Макмілін прадставіў таксама сваю новую кнігу «Рунь», у якой аналізуе творчасць 40 маладых беларускіх паэтаў на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ стагоддзя.

Прафесар пазнаёміўся з Нінай Шкляравай, якая ў 2007 годзе арганізавала Школу маладога літаратара, і яе «выхаванцамі», творы некаторых у кнізе «Рунь» даследаваў брытанскі навуковец.

Макмілін адзначыў, што Беларусь — маленькая краіна і важна бараніць і берагчы мову, калі ёсць «Вялікі Брат» — Расія. «Украінцы лепш шануюць сваю мову. У Беларусі простыя людзі думаюць, што руская мова больш культурная, чым беларуская. Я ванітую! Тое, што робяць паэты і празаікі, якія пішуць добрыя кнігі на беларускай мове, — гэта абараняе ад расійскага ўплыву. І таму я не чытаю рускамоўнай беларускай літаратуры. Магчыма, гэта мая памылка, але хопіць у іх на рускай мове свайго. Будучыня ёсць у беларускай літаратуры — канечне. Я не прарок, але я не бачу канца: душа народа адраджаецца ў вершах маладых. Я прыехаў сюды не на пахаванне, не люблю могілкі і пахаванне. Можна сказаць — на вяселле», — заявіў БелаПАН прафесар.

Ён дадаў, што калі культурныя людзі будуць размаўляць па-беларуску, то мова будзе існаваць. «Мая сяброўка Ганна Кісліцына (беларускі крытык і літаратуразнаўца) мае вельмі гучны голас, і толькі па-беларуску, так што палова Мінску чуе беларускую мову», — пажартаваў суразмоўца.

Удзельнікам сустрэчы ён распавёў пра свой шлях да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, падзяліўся ўспамінамі пра сяброўскія стасункі з Васілём Быкавым, знаёмства з якім для брытанскага даследчыка — «вялікі гонар». Дзякуючы Быкаву прафесар упершыню пакаштаваў самагон, а пры сустрэчы ў Германіі яны «пілі чарніла, елі піцу і шмат размаўлялі». «Я напісаў розныя кнігі: добрыя, дрэнныя і сярэднія, і я вырашыў пісаць пра маладых паэтаў, таму што беларуская крытыка не дайшла да шмат каго. У мяне не так шмат прынцыпаў у жыцці, але я пішу толькі пра тое, што я магу чытаць, я не фантазірую. Так што хаця б тут сорак паэтаў, ёсць яшчэ іншыя, пра якіх я проста не ведаў», — падзяліўся Арнольд Макмілін.

З беларускіх класікаў яму найбольш блізкія Максім Багдановіч і Алесь Гарун. У Якуба Коласа прафесару спадабаўся «Сымон-музыка». З тых, хто нарадзіўся на гомельскай зямлі, даследчык найбольш шануе Анатоля Сыса.

Літаратуразнаўца зазначыў, што кніга «Рунь», хутчэй за ўсё, апошняя, але, дадаў ён, «пабачым, пабачым».

Макмілін вучыўся ў Лонданскім універсітэце, абараніў дысертацыю, выкладаў рускую мову і літаратуру ў розных ВНУ, прафесар рускай літаратуры, член Англа-беларускага таварыства, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, чытае курс лекцый «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць