Здарэнні1111

Следчы камітэт: У «Еўропе» ад бензапілы загінула 43-гадовая жанчына

Следчая група працягвае працаваць на месцы здарэння ў гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

sk.gov.by

Папярэдне ўстаноўлена, што 8 кастрычніка каля 17:30 малады чалавек зайшоў у гандлёвы цэнтр з чахлом для музычнага інструмента, з якога дастаў бензапілу. З яе дапамогай ён прычыніў цялесныя пашкоджанні 43-гадовай жанчыне, якая памерла на месцы здарэння. Затым, ён дастаў сякеру, з дапамогай якой прычыніў цялесныя пашкоджанні яшчэ адной жанчыне, ёй 46 гадоў. Яна шпіталізаваная, аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

17-гадовы быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з дапамогай работнікаў гандлёвага цэнтра. У «Новай Еўропе» ужо канфіскавалі запісы відэакамер, а ход расследавання крымінальнай справы узяты на асабісты кантроль старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам.

У дачыненні да непаўналетняга мінчука, якому ўсяго 17 гадоў, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 «Забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах». Зараз хлопца дапытваюць следчыя, усталёўваецца яго псіхічны стан.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко57

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць