Грамадства

Сёння пачынаецца суд над Дзмітрыем Паліенкам

Фота Уладзя Грыдзіна

Суд над Дзмітрыем Паліенкам пачнецца 11 кастрычніка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Справу разглядаць будзе суддзя Валеры Есьман.

Судзіць хлопца будуць па арт. 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», за які прадугледжана адказнасць у выглядзе арышту, абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў. Акрамя гэтага, праваабаронцам з ліста ад Дзмітрыя Паліенкі стала вядома, што дадаткова яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 343 КК РБ «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару», па якім хлопцу паграджае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Крымінальны пераслед у дачыненні да Станіслава Канавалава быў спынены 24 жніўня, верагодна ён будзе выступаць у судзе ў якасці сведкі.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць