Здарэнні44

Беларускія дыпламаты вярнулі з Фінляндыі незаконна вывезенае шасцігадовае дзіця

Бацька шляхам падману вывез дзіця ў Фінляндыю і ўтрымліваў там, не дазваляючы маці забраць дзіця, грамадзяніна Беларусі, на радзіму.

Міністэрства замежных спраў Беларусі дапамагло вярнуць на радзіму 6-гадовага беларускага грамадзяніна, які падманным шляхам быў вывезены і ўтрымліваўся ў Фінляндыі, распавёў журналістам у чацвер на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«6-гадовы грамадзянін Беларусі шляхам падману быў вывезены яго бацькам, таксама грамадзянінам Беларусі, у Фінляндыю. Пытанне вырашалася падчас судовых працэсаў на працягу года», — заявіў Мірончык.

Паводле яго слоў, фінскі суд на просьбу беларускага боку вярнуць дзіця ў Беларусь спачатку адказаў адмовай, аднак потым, у тым ліку пры дапамозе дыпламатаў двух бакоў, на этапе абскарджвання рашэння суда першай інстанцыі, рашэнне было перагледжана на карысць інтарэсаў дзіцяці і яго маці.

24 кастрычніка пры дапамозе пасольства РБ у Фінляндыі дзіця было перададзена на фінскай тэрыторыі яго маці, распавёў Мірончык. Прэс-сакратар МЗС падкрэсліў, што гэта не першы выпадак складанага вяртання праз суды маленькіх беларускіх грамадзян на радзіму. Такія гісторыі не заўсёды надаюцца агалосцы, паколькі ўлічваецца абарона інтарэсаў дзіцяці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць