Свет1010

Былых рыжскіх АМАПаўцаў завочна прысудзілі да пажыццёвага зняволення за забойства літоўскіх мытнікаў

У пятніцу Віленскі акруговы суд прызнаў трох былых савецкіх амапаўцаў вінаватымі ў забойстве літоўскіх службовых асобаў на КПП Мядзінінкай ў 1991 годзе. Яны асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, паведамляе LETA.

Delfi

«Абвінавачванні цалкам пацвердзіліся», — заявіла суддзя Яланта Чапукене.

Грамадзяне Расіі Андрэй Лакціёнаў, Чэслаў Млыннік і Аляксандр Рыжоў прызнаныя вінаватымі ў забойстве грамадзянскіх асоб — супрацоўнікаў паліцыі і мытні, гэтае злачынства было кваліфікаванае як злачынства супраць чалавечнасці. Суд задаволіў пазоў Генпракуратуры і пастанавіў падсудным выплаціць дзяржаве 653 850 еўра шкоды. Таксама прысуджаныя статысячныя пазовы на карысць блізкіх забітых.

Абвінаваўчы прысуд быў зачытаны без прысутнасці абвінавачаных, бо яны не ўдзельнічаюць у пасяджэннях у Літве.

Расія ў гэтым пытанні не супрацоўнічае з Літвой і не згаджаецца выдаваць сваіх грамадзян. Літоўскія законы ў пэўных выпадках дазваляюць разглядаць справы без прысутнасці абвінавачаных.

Прысуд не з'яўляецца канчатковым — ён можа быць абскарджаны на працягу 20 дзён у Апеляцыйным судзе Літвы.

Абаронцы прасілі апраўдаць абвінавачаных, калі іх віна не будзе даказаная, а калі і будзе, то пры прызнанні вінаватасці абраць больш мяккае пакаранне, чым прапануюць пракуроры. Генпракуратура просіць прызнаць усіх абвінавачаных вінаватымі і пакараць іх пажыццёвым пазбаўленнем свабоды.

Прапаноўваючы пакаранне дзяржабвінаваўца, пракурор Саўлюс Вярсяцкас заяўляў, што службовыя асобы на КПП у Мядзінінкай былі забітыя падчас ваеннай агрэсіі, якая доўжылася ў той час, амапаўцы парушылі законы і звычаі вайны, ажыццявілі злачынствы супраць міру і чалавечнасці, якія ўваходзяць у юрысдыкцыю Нюрнбергскага трыбунала.

Па словах Вярсяцкаса, хоць у той час у Літве не была прадугледжаная адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці, ужо дзейнічалі нормы міжнароднага права, якія прадугледжваюць адказнасць за падобныя злачынствы. Абвінавачаныя сапраўды ведалі і ўсведамлялі палітыку, якая ажыццяўляецца Савецкім Саюзам.

Згодна з матэрыяламі справы, кіраўнік Рыжскага АМАПа Млыннік даў загад напасці на КПП у Мядзінінкай, а Лакціёнаў і Рыжоў гэты загад выканалі ў адпаведнасці з савецкай палітыкай.

Справа была перададзеная ў суд у снежні 2013 года.

Гэта другая справа, якая звязаная з гэтым злачынствам і патрапіла ў суд. Пакуль у сувязі з забойствамі ў Мядзінінкай асуджаны адзін чалавек — вясной 2011 года Віленскі акруговы суд асудзіў грамадзяніна Латвіі, былога амапаўца Канстанціна Міхайлава (Нікуліна) на пажыццёвае зняволенне.

Міхайлаў падаў скаргу ў Апеляцыйны суд, суд у лютым яе адхіліў і прысуд уступіў у сілу.

Прызнаць трох амапаўцаў падазраванымі і перадаць справу ў суд стала магчымым, калі ў снежні 2010 года былі прынятыя папраўкі да Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальнага кодэкса аб прымяненні крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы. Гэтыя папраўкі прадугледжвалі магчымасць завяршэння дасудовага расследавання без удзелу падазраваных у працэсе.

У ноч 31 сакавіка 1991 г. пры нападзе амапаўцаў на КПП Мядзінінкай на мяжы паміж Літвой і Беларуссю былі забітыя супрацоўнікі Літоўскай паліцыі Міндаўгас Балавакас, Альгімантас Юазакас, Юозас Яноніс, Альгірдас Казлаўскас, і мытнікі Станіславасам Арлавічус, Антанас Мустэйкіс i Рычардас Рабавічус (апошні 2 жніўня памёр у шпіталі).

Каментары10

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

На Захадзе заяўляюць, што ёсць доказы пастаўкі Кітаем зброі для Расіі3

«За кожнай прыгожай карцінкай стаіць вялікая праца». Беларуска расказала, як знялася ў модным часопісе Vogue1

Свавольныя беларускія княгіні. Як дачка гарадзенскага князя збегла да дзікуна7

«Рускія пісалі, што нас прыдумаў Ленін». Папулярны навукова-папулярны блогер Smash — пра тое, як перайшоў на беларускую мову18

«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня4

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →