Андрэй Расінскі. Кадры11

«Рэквіем па мары»

posterРэквіем па мары (Requiem for a Dream)
ЗША, 2000, каляровы, 102 хв.
Рэжысэр: Дарэн Аранофскі
Ролі выконваюць: Элен Бёрстын, Джарэд Лета, Джэніфэр Канэлі, Марлон Ўэйенз, Крыстафэр МакДональд, Луіза Ласэр
Жанр: Драма
Прэміі, фэсты: Намінацыя на “Оскара” і “Залаты глёбус” за найлепшую жаночую ролю (Элен Бёрстын), прызы таварыства крытыкаў – усяго 20 узнагародаў і 34 намінацыі.
Адзнака: 9 (з 10)

Два сябры Гары (Джарэд Лета) і Тайран (Марлон Ўэйенз) – дробныя наркагандляры. Гары надакучылі крымінальныя мітрэнгі – і разам зь сяброўкай Мэрыян (Джэніфэр Канэлі) ён зьбіраецца распачаць нармальны бізнэс. Але наркотыкі пераўтвараюць жыцьцё чатырох людзей у рэквіем па апошняй мары.

Гэты фільм трэба глядзець! Стужка Дарэна Аранофскага – найважнейшая карціна 2000-ых, пранізьліва-шокавая мара, загубленая гераінам і галюцынацыямі, апэратарскі цуд і трыюмф майстэрства.

«Рэквіем па мары» – сама найлепшы й найпапулярнейшы фільм Дарэна Аранофскага. Калі папярэдняя карціна “Пі” – гэта змрочна-выкшталцонае авангародовае трызьненьне “не для ўсіх”, а наступны “Фантан” – каліграфічныя практыкаваньні ў мэдытацыі і архетыпах, то “Рэквіем па мары” – гэта пякучая гісторыя людзей, расказаная сьвежай, сучаснай мовай.

Парадаксальны мантаж, вострыя, амытыя сьлязой і болем кадры Мэцью Лібаціка – і нябёсная музыка Клінта Мэнсэла – на тле паноўнага зла.

Апэратар на фільме сапраўды плакаў – калі Элі Бёрстын вымаўляла свой маналёг пра старасьць. Актрыса грае ў фільме маці Гары – яна худнее, шалее, імчыцца ў чырвонай сукенцы па вуліцы, яе паляць электрашокам, прывязваюць да ложка. Джэніфэр Канэлі ў ролі Мэрыян праходзіць пакуты, якія й не сьніліся колішняй гераіні “Фэномэнаў”; Джарэд Лета – па кавалкам губляе жыцьцё і цела.

Але самыя невыносныя кадры ў фільме – служаць катарсісу.

Нельга не спачуваць героям, нельга не адчуваць болю, і нельга не захлынацца Рэквіемам, калі засталіся адны толькі мары.

Толькі адзін сэанс у кінатэатры “Перамога” 26 чэрвеня а 18.00.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі88

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ17

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі7

Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад1

Mark Formelle упершыню выпусціў адзенне для сабак і катоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі88

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць