Грамадства1717

Плаціць за знаходжанне ў памежнай зоне больш не трэба

З 1 студзеня 2017 года ўсе грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўезд (уваход) і знаходжанне ў памежнай зоне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

gpk.gov.by

Цяпер пры наведванні рэжымнай тэрыторыі неабходна ўсяго толькі мець з сабой дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца або дазвол на жыхарства).

Яшчэ адна актуальная для беларусаў змена — тэрмін дзеяння пропускаў у памежную паласу павялічваецца з 1 года да 2-х гадоў. Дзяржпошліна за дадзеную паслугу складзе 0,4 базавай велічыні.

Плаціць яе не прыйдзецца жыхарам памежнай зоны, работнікам арганізацый, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць у памежнай паласе і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, для чаго падрыхтаваны адпаведны праект указа.

У новым годзе зменіцца парадак наведвання памежнай зоны і памежнай паласы для замежных грамадзян. Так, тэрмін дзеяння пропуску ў памежную зону павялічыцца з 1 года да 2-х гадоў, а стаўка дзяржаўнай пошліны за яго выдачу складзе 0,4 базавай велічыні.

Парадак атрымання пропуску ў памежную паласу будзе такім жа, як і для грамадзян Беларусі. Бясплатна трапіць у памежную паласу зможа іншаземец, які мае пропуск у памежную зону.

***

Памежная зона — участак мясцовасці, які прылягае да дзяржаўнай мяжы ў сярэднім на глыбіню да 30 км.

Памежная паласа — участак мясцовасці, які прылягае да дзяржаўнай мяжы ў сярэднім на глыбіню да 10 км, прызначаны для ўзвядзення (будаўніцтва) і падтрымання ў спраўным стане збудаванняў і аб'ектаў, неабходных для ажыццяўлення аховы Дзяржаўнай мяжы

Іх межы на тэрыторыі абласцей вызначаюцца рашэннямі адпаведных абласных выканаўчых камітэтаў (падрабязней гл. тут).

Каментары17

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць