Эканоміка1313

Кабякоў: Асноўныя паказчыкі эканамічнага развіцця аднаўляюцца

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў канстатуе паступовае аднаўленне асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Статыстыка сведчыць аб паступовым аднаўленні асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Выраўнялася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы — па вытворчасці прадукцыі на 3,8 працэнта перасягнулі ўзровень мінулага года. Штомесяц падцягваецца да ўзроўню мінулага года прамысловасць — 98,5 працэнта. Пры гэтым «Беллегпрам», Мінпрам, «Белдзяржхарчпрам», Міністэрства аховы здаровы (фармпрамысловасць) перасягнулі ўзровень мінулага года на 0,8-6,8 працэнта. Аб'ёмы вытворчасці адноўлены ў 8 з 13 падсекцый апрацоўчай прамысловасці», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Рэнтабельнасць продажаў вырасла да 7,4 працэнта, увайшлі ў графік па ўзроўні інфляцыі — за 10 месяцаў 9,2 працэнта. Збалансаваны знешні гандаль таварамі і паслугамі.

«Сальда за 9 месяцаў дадатнае — $391 млн, або 1,1 працэнта ад ВУП, пры прагнозе 0,5 працэнта», — падкрэсліў ён.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што стабілізаваны валютны рынак. За 10 месяцаў чысты продаж валюты насельніцтвам і прадпрыемстваў склаў $1,6 млрд, у тым ліку ў кастрычніку — $325 млн.

Таксама ён адзначыў паляпшэнне сітуацыі на крэдытна-дэпазітным рынку.

«Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты насельніцтва за 10 месяцаў прыраслі на Br203 млн. Толькі за апошні месяц яны павялічыліся на Br78 млн. Гэта ва ўмовах, калі стаўкі па такіх дэпазітах зніжаюцца», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць