Эканоміка1717

Амаль 90% насельніцтва Беларусі не маюць банкаўскіх укладаў

Аналіз попыту насельніцтва Беларусі на фінансавыя паслугі сведчыць аб тым, што пераважная большасць грамадзян не мае дэпазітаў у беларускіх банках, паведаміла 16 лістапада журналістам загадчыца сектара сацыялогіі інавацый Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Святлана Кройтар.

Яна ўдзельнічала ў прэзентацыі вынікаў даследавання, заснаванага на апытанні 8 000 грамадзян. Даследаванне падрыхтаваў Інстытут сацыялогіі ў рамках сумеснага праекта Нацбанка і Альянсу за фінансавую даступнасць (АФД). Задача даследавання складалася ў аналізе выкарыстання насельніцтвам Беларусі фінансавых паслуг, прадстаўленых у розных сегментах фінансавага рынку краіны.

«З 8 000 апытаных грамадзян 11% захоўваюць свае зберажэнні ў банках», — паведаміла Кройтар. Такім чынам, удакладніла яна, амаль 90% насельніцтва, паводле вынікаў апытання, не маюць дэпазітаў у банках.

Пры гэтым яна канстатавала, што ў параўнанні з 2012 годам, калі праводзілася аналагічнае даследаванне, доля грамадзян, якія заявілі пра наяўнасць у іх банкаўскіх укладаў, скарацілася з 18% да 11%. Зніжэнне гэтай долі сведчыць пра памяншэнне за апошнія гады ўзроўню дабрабыту грамадзян, удакладніла Кройтар.

«Стратэгія паводзін насельніцтва такая, што спачатку людзі трацяць на бягучае спажыванне, а затым берагуць тое, што застаецца. У сувязі з тым, што даходы насельніцтва знізіліся, магчымасці для зберажэння сродкаў знізіліся. Сёння, разважаючы на гэтую тэму, многія людзі канстатуюць, што ў іх няма магчымасці зберагаць», — падкрэсліла прадстаўнік Інстытута сацыялогіі.

Пры гэтым, дадала яна, асобы, якія маюць магчымасць зберагаць грашовыя сродкі, лічаць за лепшае рабіць гэта з дапамогай банкаўскіх укладаў. «Аднак такіх людзей робіцца менш», — удакладніла Кройтар, спасылаючыся на вынікі праведзенага апытання.

Яго вынікі таксама сведчаць, што на гатоўнасць грамадзян захоўваць грашовыя сродкі ў банках ўплывае ўзровень іх адукацыі. «Рэспандэнты з няпоўнай вышэйшай, вышэйшай і паслядыпломнай адукацыяй, а таксама асобы старэйшага ўзросту часцей давяраюць банкам свае зберажэнні, чым апытаныя з больш нізкім узроўнем адукацыі», — гаворыцца ў даследаванні.

Доля рэспандэнтаў, якія захоўваюць зберажэнні ў фінансавых установах, найбольш высокая ў Мінскай і Брэсцкай абласцях, паведамляюць аўтары даследавання.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць