Федэрацыі гандбола Расіі і Беларусі пададуць сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы 2022 года сярод мужчынскіх каманд, інфармуе БелаПАН.

Такое рашэнне было прынятае 23 лістапада на пасяджэнні выканкама Федэрацыі гандбола Расіі з удзелам старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва, паведамляе прэс-служба ФГР.
Для падачы сумеснай заяўкі будзе створаная спецыяльная рабочая група. Кіраўнік ФГР Сяргей Шышкароў адзначыў, што на мінулым тыдні ўдзельнічаў у кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі гандбола, і падкрэсліў, што вышэйшае кіраўніцтва ЕГФ «сур'ёзна ставіцца да сумеснай заяўкі Расіі і Беларусі на арганізацыю ЧЕ».
Выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара ФГР Леў Варонін лічыць, што «ў сумеснай заяўкі больш шанцаў на перамогу падчас выбараў гаспадыні кантынентальнага першынства».
Канаплёў у сваю чаргу паведаміў на пасяджэнні выканкама, што папярэдне існуе вусная падтрымка вышэйшага кіраўніцтва краіны правядзенню сумеснага з Расіяй турніру. «Я атрымаў вусную падтрымку з боку прэзідэнта, міністра спорту па правядзенні чэмпіянату Еўропы сумесна з Расіяй. Мы гатовыя супрацоўнічаць па гэтым пытанні», — адзначыў кіраўнік беларускай федэрацыі.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары