Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2424

Цяпер дакладна «жартаваць ня будуць»!

Выбух ля стэлы дае ўладам аргумэнт дзеля «надзвычайшчыны». Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Ну трэба ж, каб так супала! Акурат напярэдадні “Комсомолка” надрукавала інтэрвію з афіцыйным кіраўніком Беларусі, і там быў такі фрагмэнт. Пытаньне: “Вы чакаеце на гэтых выбарах новых вулічных беспарадкаў, арганізаваных апазыцыяй?”. І вось вам адказ: “Ажыўленьне, канечне, будзе. Але насьцярожвае той факт, што Захаду наша апазыцыя моцна надакучыла. Асабліва амэрыканцам. Тыя ужо кажуць наўпрост: будзе справа — будуць грошы. А гэта што значыць? Найперш вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы ды выбухі... Тады замоўца ўвогуле быў бы задаволены”.

Рэзюмэ было такое: “У Беларусі людзі ведаюць, што самае страшнае — парушыць стабільнасьць у нашым грамадзтве. Мы сёньня даводзім да ведама лідэраў апазыцыі, што мы зь імі жартаваць ня будзем”.

Згадаем таксама нядаўнія сэрыялы БТ пра нібыта падрыхтоўку беларускіх апазыцыйных баевікоў у лягерах на Ўкраіне.

І вось на гэтым тле, у гэтакім прапагандысцкім кантэксьце — дзікі выбух у сталіцы сярод натоўпу на канцэрце ля стэлы у ноч з 3 на 4 ліпеня.

Працоўная вэрсія органаў — хуліганства. Цалкам імаверна. Асобная тэма — тое раздольле для мутнавокай публікі, што ствараецца на такіх сьвятах. Нават тых, хто ўжо яўна неадэкватны, міліцыі загадваюць не чапаць: хай электарат адцягваецца!

Разам з тым — сакрамэнтальнае пытаньне: “Каму гэта выгадна?”. Вожыку зразумела, што зусім не палітычным апанэнтам улады. Апазыцыя адразу адчула, чым гэта для яе патыхае. Партыя БНФ ды АГП апэратыўна адрэагавалі заявамі зь перасьцярогай на адрас уладаў — каб не спакусіліся скарыстаць дзікі інцыдэнт дзеля паляваньня на вядзьмарак.

Відавочна, што выбух ля стэлы дае ўладам аргумэнт дзеля рознага кшталту “надзвычайшчыны”.

Сацыялёгія сьведчыць, што стабільнасьць для беларусаў сапраўды ёсьць звышкаштоўнасьцю. Гары яны гарам, любыя перамены, нам лепей сініца ў руцэ!

Наверсе намацалі ды геніяльна эксплюатуюць гэты псыхалягічны фэномэн. Прапаганда, з аднаго боку, услаўляе ўлады за тое, што не даюць “разгойдваць лодку”, а зь іншага — мэтадычна запампоўвае ў падкорку абываталя грымучую сумесь уяўленьняў пра апазыцыю як зборышча нейкіх паталягічных бамбістаў-тэрарыстаў.

Памятаеце, як перад выбарамі-2006 круцілі відэа з ананімным-нібыта-баевіком: "Нас рыхтавалі для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі, сыгналам да якой мусілі стаць выбухі ў чатырох школах у Менску". І на гэтым тле асобныя чыны ў пагонах заяўлялі: выхад на плошчу будзе прыраўноўвацца да тэрарызму, артыкул — аж да сьмяротнай кары!

Так што матыў знаёмы. І каго б ні знайшло зараз у выніку сьледства (калі знойдзе!), кіроўная вярхоўка апрыёры атрымала новы аргумэнт дзеля спэкуляцыі на лёзунгу забесьпячэньня стабільнасьці. Пад гэтай маркай ямчэй будзе і сеціва трушчыць (там жа і рэцэпты выбухоўкі знайсці можна!), і ператрусы ладзіць (шукаем бомбу!), і сустрэчы апазыцыйных кандыдатаў з выбаршчыкамі камечыць (маўляў, сыгнал пра міну атрымалі)…

Палітычную ды інфармацыйную альтэрнатыву, і так напаўзадушаную, зараз стануць зь яшчэ большым імпэтам мінімізаваць у сыстэмны латак. Брутальнасьць, элемэнты “надзвычайшчыны” зручна апраўдваць “жалезным” аргумэнтам: што, хочаце, каб зноў грымнула?

ЗЫ. Тым часам інтрыга закручваецца. Міністар Навумаў кажа ўжо пра дзьве выбуховыя прылады.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць