Здарэнні66

Білі па галаве, душылі шнурам: картачны даўжнік выскачыў з акна, ратуючыся ад крэдытораў

Жыхар Бабруйска атрымаў цяжкія траўмы, выскачыўшы з другога паверха. Ён ратаваўся ад «крэдытораў», якія патрабавалі ад яго вяртання картачнага доўгу з ужываннем сілы.

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Мужчына гуляў у кампаніі раней судзімых і завінаваціў ім 5 рублёў.

На наступны дзень кампанія падчас чарговай сустрэчы стала патрабаваць вяртання доўгу. Мужчыну спачатку білі качалкай па галаве, а затым пачалі душыць электрычным шнурам.

Ратуючыся, мужчына выскачыў з акна другога паверха. У выніку ён атрымаў пералом пятачных костак і хрыбетніка і ў цяперашні час знаходзіцца ў бальніцы.

«Усе картачныя гульцы, што збівалі бабруйчаніна, затрыманыя, распачата крымінальная справа па ч.1 ст.384 КК (прымус да выканання абавязацельстваў). Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — сказала Аксана Салянюк.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць4

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка24

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі7

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц12

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску17

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай15

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць4

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць