Эканоміка1414

«Беларусбанк» выдае крэдыты на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай пад 12% гадавых

ААТ «АСБ Беларусбанк» пачало выдачу у гэтым годзе крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай, паведамляецца 7 снежня на сайце банка.

Крэдыты выдзяляюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, на будаўніцтва жылых памяшканняў тэрмінам карыстання да 15 гадоў. Працэнтная стаўка па крэдыце ў адпаведнасці з дзейнымі ўмовамі — 12% гадавых (працэнтная стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомасць, паменшаная на 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка).

Аб'ём выдачы крэдытаў абмежаваны лімітам дырэктыўнага крэдытавання на жыллёвае будаўніцтва, прадугледжанага пастановай Савета міністраў ад 8 лютага 2016 года № 103.

Як заявіў 30 лістапада намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, наяўныя ўмовы дазваляюць прагназаваць зніжэнне кошту квадратнага метра жылля, якое ўзводзіцца з дзяржаўнай падтрымкай, да 280 долараў у эквіваленце.

Віцэ-прэм'ер удакладніў, што ўсяго ў краіне ў спісах тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзяцца больш за 700 тысяч чалавек, у тым ліку 200 тысяч у Мінску.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі ў студзені—кастрычніку 2016 года ўведзена ў эксплуатацыю 3 млн 517,6 тыс. кв. м жылля, што на 18,2% менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 240,5 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 35,3% усяго аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 826,8 тыс. кв. м (на 40,8% менш).

Каментары14

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»6

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce2

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі6

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»6

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць