Эканоміка1414

Віцэ-прэм'ер Русы: Трэба паказваць зубы і абараняць сваю вытворчасць

Пакуль вырашаюцца рознагалоссі з Расіяй, якая выказвае прэтэнзіі да якасці беларускіх прадуктаў, наша краіна шукае новыя рынкі збыту. Усяго беларускія прадукты да 31 снежня раз'едуцца па 58 краінах. Сёлета ў спіс дадаліся Іспанія, Швейцарыя і Данія, паведамляе tut.by са спасылкай на тэлеканал АНТ.

Фото: Reuters
Reuters

«Ну, вядома, трэба паказваць зубы і абараняць сваю вытворчасць. Нягледзячы на цяжкасці, мы сёлета экспарт «зрабілі» 104% у фізічным эквіваленце, так што ўсё прыйдзе, вядома, у норму», — распавёў у эфіры тэлеканала намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

Ён таксама дадаў, што прадукцыю бяруць у нас па добрых цэнах, што дазваляе працаваць рэнтабельна. «Галоўнае, навучыцца яе яшчэ больш вырабляць, лепш перапрацоўваць», — адзначыў Русы.

Цяпер у так званым стоп-лісце Рассельгаснагляду — 20 беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іх сем мясных і дзве птушкафабрыкі. Пры гэтым з далёкага замежжа беларускі балык, кумпячкі, мяса птушкі чакаюць у Іарданіі, В'етнаме, Ізраілі, Кеніі, Ганконгу. Бліжэй — у 10 еўрапейскіх краінах. Тут Мінску давяраюць безумоўна. Як пацвярджэнне — Беларусь сёлета заняла зменную пазіцыю лідара ў еўрапейскім бюро Сусветнай арганізацыі, якая займаецца ветэрынарным здароўем жывёл.

Па малаку і яго вытворных сёння беларускі бок прапануе суседзям на базе камісіі Еўразійскага эканамічнага саюза стварыць адзіны ўсім зразумелы стандарт, каб у першую чаргу выключыць так званую брудную лабараторыю, калі пробы бяруць па тыдні або ў непрыдатных умовах на мяжы.

Як раней распавёў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, Беларусь пастаўляе прадукцыю ў 58 краін свету, і ніякіх рэкламацый і прэтэнзій да нас не паступала.

Нагадаем, кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт абвінаваціў Беларусь у тым, што краіна актыўна карыстаецца сітуацыяй, калі расійскі рынак закрылі для паставак з ЕС, Украіны, і паводзіць сябе пры гэтым нядобрасумленна. Агучаныя ім прэтэнзіі тычыліся не толькі рээкспарту санкцыйнай прадукцыі, але і якасці беларускага малака.

У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў кіраўніка расійскага ведамства і папракнуў урад у тым, што ён захоўвае маўчанне ў адказ на несправядлівыя абвінавачванні.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць