Здарэнні77

Два гады калоніі-пасялення атрымаў паляўнічы, які застрэліў рыбака, прыняўшы яго за бабра

Два гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні атрымаў 44-гадовы жыхар Брэста за тое, што па неасцярожнасці застрэліў чалавека, паведамілі TUT.BY у судзе Маларыцкага раёна.

Няшчасны выпадак адбыўся 20 жніўня каля вёскі Малыя Дарапеевічы Маларыцкага раёна.

Як паведамлялася раней, у момант здарэння пацярпелы лавіў рыбу з выкарыстаннем сетак разам са сваякамі. Па словах блізкіх, яны спалохаліся гукаў аўтамабіляў, якія праязджалі побач, і схаваліся за ўзвышшам, мяркуючы, што гэта інспектары прыродааховы. Мужчына застаўся ў вадзе.

Адзін з кіроўцаў транспартных сродкаў зрабіў стрэл у кірунку пацярпелага. Пасля гэтага ён падышоў да берага і, калі ўбачыў, што стрэліў у чалавека, уцёк з месца здарэння.

Падазраванага затрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў у Брэсце той жа ноччу. Падчас догляду ў яго канфіскавалі паляўнічую стрэльбу «Сабаці». Па словах падследнага, ён думаў, што страляў у бабра. Мужчына ў той дзень меў дазвол на здабычу вадаплаўных птушак. Загінулы нарадзіўся ў Дарапеевічах Маларыцкага раёна, пражываў у Брэсце.

15 снежня суд Маларыцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 1 арт. 144 КК і прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Абвінавачанага таксама пазбавілі на пяць гадоў права займацца паляваннем, а таксама абавязалі выплаціць на карысць чатырох сваякоў загінулага 28 тысяч рублёў маральнай шкоды.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Усе навіны →
Усе навіны

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць