Улада1616

МЗС: Беларусь на гэты момант не здольная выканаць пагадненне аб рэадмісіі ў разуменні ЕС

На гэты момант Беларусь не здольная выканаць пагадненне аб рэадмісіі ў разуменні Еўрасаюза, заявіў 10 студзеня начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка.

Паводле яго слоў, Еўрасаюз жорстка звязвае працэс перамоў аб спрашчэнні візавых працэдур з заключэннем пагаднення аб рэадмісіі. «Гэта значыць адно пагадненне без іншага проста не набудзе моц. Са спрашчэннем візавых працэдур ніякіх прынцыповых праблем няма, але гэтае пагадненне звязанае цалкам з пагадненнем аб рэадмісіі», — сказаў прадстаўнік МЗС на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.

«Два гады таму стаўленне да гэтага пытання было адным, але пасля міграцыйнага крызісу ў Еўропе адбылася пэўная пераацэнка каштоўнасцяў, у тым ліку на экспертным узроўні. У той сітуацыі, у якой мы сёння знаходзімся, мы не лічым, што здольныя выканаць пагадненне аб рэадмісіі ў тым разуменні, у якім гэта лічыць неабходным Еўрапейскі саюз. У нас проста няма для гэтага адпаведнай інфраструктуры», — заявіў Фісенка.

«Гэта значыць трэба быць гатовымі рэальна прымаць людзей, якія будуць вяртацца да нас у межах працэдуры рэадмісіі. Для гэтага неабходныя час і грошы», — дадаў ён.

Над пагадненнямі аб аблягчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі Беларусь і ЕС працуюць ужо некалькі гадоў. Чакалася, што дакументы будуць парафіяваныя ў маі 2015 года на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе, аднак гэтага не адбылося. Як заявіў пасля саміту кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, дагаворы не былі парафіяваныя не па віне Беларусі.

24 лістапада 2016 года Алена Купчына, якая займала на той момант пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі, растлумачыла журналістам: Беларусь хоча атрымаць трохгадовы пераходны перыяд для імплементацыі палажэнняў пагаднення аб рэадмісіі. Такі тэрмін даваўся іншым краінам, з якімі ЕС заключаў такія пагадненні, у тым ліку з Расіяй, Украінай і Турцыяй, падкрэсліла яна. «Галоўнае для нас зараз — гэта вырашыць пытанне аб рэадмісіі. Справа не ў нашай негатоўнасці ўзяць гэтыя абавязацельствы. Мы гатовыя, але хочам выконваць іх годна», — заявіла Купчына.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць