Грамадства1919

Сваякі Трампа пабудуюць мемарыял у былым яўрэйскім гета ў Наваградку

Сват Дональда Трампа Чарльз Кушнер, які мае беларускія карані, прафінансуе будаўніцтва мемарыяльнай сцяны на тэрыторыі «Музею яўрэйскага супраціву» ў Навагрудку.

Джарэд Кушнер, зяць Трампа, і яго жонка Іванка Трамп, дачка палітыка. Фота: Reuters

Пра гэта «Свабодзе» расказала стваральніца і экс-дырэктар музею Тамара Вяршыцкая.

Праект мемарыяльнага комплексу «Тунэль» у былым яўрэйскім гета пачаў рэалізоўвацца яшчэ восенню 2013 года. Як паведамляе «Свабода», сват і свацця Трампа — Чарльз і Сірыл Кушнеры абяцаюць прафінансаваць будаўніцтва сцяны, прысвечанай памяці 250 яўрэяў, якія ўцяклі праз тунэль з гета. Траціна з іх выжыла, астатнія загінулі ў тым тунэлі.

«Фонд Кушнераў выдзяляе да 60 тысяч долараў на праект», — кажа Вяршыцкая. Яна лістуецца са сваякамі новага амерыканскага лідара і кажа пра іх цікавасць да беларуска-яўрэйскай спадчыны.

«Сцяна будзе пабудаваная паводле ідэі таленавітага маладога скульптара Георгія Заборскага з вядомай дынастыі скульптараў. Загінулых будуць сімвалізаваць рознакаляровыя пліты, а жывых — адтуліны ў самой сцяне, праёмы, праз якія можна бачыць навакольны свет: неба, дрэвы і ўсё, што бачыць жывы чалавек», — кажа Тамара Вяршыцкая. 

Паводле яе словаў, будаўнічыя працы пачнуцца ўжо вясной, як толькі сыдзе снег. А ўрачыстае адкрыццё чакаецца не пазней за наступную зіму. Плануецца, што на адкрыццё прыедзе сям’я Кушнераў у поўным складзе.

Як расказваў журналістам Джарэд Кушнер, зяць Трампа і сын Чарльза Кушнера, у ноч перад яўрэйскім Новым годам у 1943 годзе 250 чалавек, якія засталіся жывымі з 20-тысячнага яўрэйскага насельніцтва горада, «задумалі бегчы праз падземны ход, які яны доўга і пакутліва рылі. Пражэктары былі абясточаны, і людзі вынялі цвікі з жалеза на даху, каб яно грукатала на ветры і дапамагло заглушыць гукі ўцёкаў».

Бабуля Кушнера і яе сястра баяліся, што іх бацька адстане, таму перамясціліся ў канец групы, каб быць побач з ім. Аднак калі першыя яўрэі выйшлі з тунэлю, іх ужо чакалі нацысты. Па людзях адкрылі агонь.

«Брат маёй бабулі Шэнан, у гонар якога назвалі майго бацьку, загінуў там, і з ім яшчэ каля 50 чалавек. Бабуля збегла ў лес, дзе далучылася да партызанскай брыгады Бельскіх. Там яна сустрэла майго дзядулю, які таксама збег з канцлагера. Да гэтага ён тры гады жыў у лесе ў яме — сапраўднай яме, якую ён сам выкапаў у зямлі, і харчаваўся падножным кормам, хаваючыся і начуючы ў ёй падчас суровай рускай зімы», — расказваў Джарэд Кушнер.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць