Свет55

Штайнмаер: Заўвага Трампа пра «састарэласць» НАТА занепакоіла краіны альянсу

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сказаў у панядзелак, што выказванні новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра састарэласць НАТА выклікала занепакоенасць краін альянсу.

У НАТА ўваходзіць 28 дзяржаў.

Штайнмаер адкаментаваў словы Трампа ў Брусэлі, пасля сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Штайнмаер адзначыў, што выказванні Трампа ідуць уразрэз са словамі будучага міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса. Штайнмаер таксама ўжыў слова «здумленне».

«Я размаўляў сёння з міністрамі замежных спраў не толькі краін ЕС, але і краін НАТА, і я магу сказаць, што ёсць сігналы, што напружанасць не знізілася», — адзначыў Штайнмаер.

Трамп прынясе прэзідэнцкую прысягу ў пятніцу.

У сваім інтэрв'ю Трамп сказаў, што НАТА састарэў, бо альянс не абараніў ад тэрарыстычных атак. Ён таксама чарговы раз абрынуўся на краіны НАТА, што яны трацяць на абарону менш за 2% ад ВУП.

Трамп таксама сказаў, што ён заўжды «вельмі паважаў» канцлерку Нямеччыны Ангелы Меркель, але раскрытыкаваў яе рашэнне 2015 года даць мільёну мігрантаў прытулак у Нямеччыне як «катастрафічную памылку», што ўмагчыміла тэракты.

Адыходзячы дзяржсакратар ЗША Джон Керы сказаў, што Трампу «недарэчна» ўплываць на палітычны працэс у іншых краінах сваімі заявамі.

Прэс-сакратар Крамля Пяскоў, у сваю чаргу, пагадзіўся са словамі Трампа, што НАТА састарэў.

Каардынатар трансатлантычных адносін з боку Германіі Юрген Гардт сказаў агенцтву Ройтэрз, што, на ягоную думку, Кангрэс ЗША не дазволіць, каб Амерыка адмовілася ад ролі лідара НАТА.

Кіраўнік камітэта па замежных справах бундэстага Норберт Рэтген сказаў, што Нямеччына будзе змагацца за захаванне адзінства Захаду.

«Еўропа не здольная ўзяць на сябе ролю, якую ў падтрыманні бяспекі выконвалі Злучаныя Штаты. Таму на кану ляжыць шмат — самыя асновы ладу свабоднага свету і еўрапейскай бяспекі. І за гэта нам трэба змагацца, гэта наш экзістэнцыйны інтарэс», — сказаў Рэтген.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара13

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі147

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць