Культура1515

У Лошыцы пабудуюць архітэктурны муляж

Адзіны ў Менску зялёны парк без атракцыёнаў зьбіраюцца перабудаваць.

Адзіны ў Менску зялёны парк без атракцыёнаў зьбіраюцца перабудаваць.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч б’е ў званы: Менгарвыканкам даў дазвол на земляныя і будаўнічыя працы на тэрыторыі Лошыцкага парка. Чыноўніцкі загад распаўсюджваецца на 10 гектараў тэрыторыі. Ляндшафт зьменіцца цалкам. Ад вялікага пладовага саду застанецца толькі кавалачак.

У Лошыцкім парку ля Дома культуры Менскага тонкасуконнага камбінату бульдозэры ўжо валяць дрэвы і выразаюць урадлівы грунт. На супрацьлеглым баку землярыйная тэхніка засыпае былы стаў — запруду на рэчцы для вадзянога млына…

Беларускія гісторыкі і краязнаўцы называюць шматпакутным Лошыцкі парк. Знаўцы спасылаюцца, што яшчэ ў 1863 годзе, пасьля задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага, былі забароненыя набажэнствы ў філіяльным касьцёле Каралішчавіцкай каталіцкай парафіі. Колішнія прыгажосьць гэтага будынку захавалася толькі на акварэлі мастака Юзафа Пешкі. Напачатку XIX стагодзьдзя ён пабачыў васьміграньнік з шатровым дахам, завершаны шлемападобным купалам. Забудоўшчыкі бажніцы — спадкаемцы роду памешчыкаў Прушынскіх — зрабілі тут фамільны склеп для пахаваньня гаспадароў Лошыцы.

У 1930‑я гады савецкія бязбожнікі парушылі сьвятое месца. Захаваліся пісьмовыя сьведчаньні, што сьвінцовыя саркафагі пераплавілі для акумулятараў мясцовай МТС, а ў самім памяшканьні сталі захоўваць сельскагаспадарчыя прылады беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнага інстытута расьлінаводства. Савецкія сэлекцыянэры ў той час займалі парк і сад, у якіх на панскай спадчыне праводзілі свае навуковыя экспэрымэнты.

У пэрыяд сталінскіх рэпрэсій ля Лошыцы ў Чорным Яры чуліся выстралы і стогны людзей. Пра пахаваньні нагадвае драўляны крыж з надпісам «Пакутнікам за Беларусь». Прасачыліся таксама зьвесткі, што за шыльдай сельгасустановы ў сядзібе праходзіла абучэньне дывэрсійная група чэкістаў для падпольнай дзейнасьці на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

У 1941 годзе, калі Менск захапілі фашысты, Лошыцкую сядзібу акупіравала вярхушка нямецкіх уладаў на чале з менскім абласным камісарам Фрайтага. І зноў пад шатрамі дрэў узьняўся дэман сьмерці. Як сьведчылі мясцовыя старажылы, фашысты звозілі на аўтамашынах у парк па 20‑30 чалавек, пераважна габрэяў. А беларусак — маці і дачку Чыжэўскіх, а таксама Надзю Майсееву павесілі пасьля двух месяцаў катаваньняў. Гэтыя жанчыны са штату прыслугі падазраваліся як выканаўцы партызанскага заданьня падкласьці мінуў адну зь печаў для тэрарыстычнага акту.

Пасьля вайны шматпакутны Лошыці парк яшчэ больш пакрываўся павуціньнем запусьценьня. Ва ўцалелых пабудовах жылі працаўнікі саўгаса. Пры іх тут адбываліся ўзгараньні, народ расьпілоўваў для качагарак нават пладовыя дрэвы.

Толькі напрыканцы 1980‑х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэньня былая сядзіба атрымала статус помніка сядзіба‑паркавай культуры. Бяспамятства паволі пачало адступаць. Добраўпарадкаваны пасадкі над Сьвіслаччу, аздароўленая ліпавая алея, ачышчаная сетка паркавых сьцяжынак.

Найбольш каштоўным архітэктурным аб’ектам у Лошыцкім парку зьўляецца сядзібны дом. Але ён цяпер — у аварыйным стане. На ўваходзе — замок і шыльда з надпісам аб забароне на ўваход. Раней існавала шмат прапаноў аб рэстаўрацыі пакояў, кафэльных печак і каміноў, лесьвічак, ажурных вокнаў. Ва ўлады Менска на гэты не хапала грошай. Цяпер жа аб’яўлена, што гістарычны сядзібны дом будзе разабраны, а на яго месцы збудуюць муляж…

Галіна Баравая, bulletinonline.org

Каментары15

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць