Свет66

Сталі вядомыя падрабязнасці арышту расійскіх хакераў з «Шалтай-балтай»

Супрацоўнікі ФСБ РФ затрымалі меркаванага стваральніка сайта «Шалтай-балтай» Уладзіміра Анікеева яшчэ ў кастрычніку 2016 года, а ў суботу, 28 студзеня, пра гэта паведаміла агенцтва «Росбалт» са спасылкай на ўласную крыніцу. Анікееў быў узяты пад варту ў Санкт-Пецярбургу, куды ён прыляцеў з Украіны.

Групоўка стала вядомая пасля публікацыі перапіскі высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева і віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча, адзначае DW.

Як піша «Росбалт», Анікеева «выманілі» з Украіны, адкуль ён «вяртацца не збіраўся». ФСБ выставіла яму абвінавачванне па артыкуле 272 КК РФ (Неправамерны доступ да камп'ютарнай інфармацыі).

Акрамя таго, напярэдадні паведамлялася пра затрыманне яшчэ аднаго ўдзельніка групоўкі «Шалтай-балтай». Паводле выдання, ім аказаўся супрацоўнік цэнтра інфармацыйнай бяспекі (ЦІБ) ФСБ Дзмітрый Дакучаеў. Ён быў узяты пад варту ў снежні 2016 года. Разам з ім быў затрыманы таксама адзін з кіраўнікоў ЦІБ Сяргей Міхайлаў і топ-менеджар «Лабараторыі Касперскага» Руслан Стаянаў.

Паводле СМІ, менавіта Міхайлаў і быў куратарам групоўкі «Шалтай-балтай» у апошнія месяцы, а Дакучаеў з'яўляўся непасрэдным выканаўцам узломаў.

Цяпер яны праходзяць па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць