Здарэнні44

Былому футбалісту зборнай Беларусі пагражае да 5 гадоў зняволення за хабар у 100 еўра

У суд Цэнтральнага раёна Мінска паступілі матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Рындзюка, галоўнага трэнера футбольнага клуба «Смаргонь», які выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Рындзюк абвінавачваецца ў даванні хабару цяпер ужо былому дырэктару дэпартамента судзейства і інспектавання асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Андрэю Жукаву, паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Жукаў, які з'яўляўся таксама старшынёй камісіі па прызначэннях федэрацыі, 5 студзеня судом Цэнтральнага раёна быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяць гадоў. На яго таксама накладзены штраф у 500 базавых велічынь. Прысуд Жукаў абскардзіў.

Футбольнаму функцыянеру было выстаўленае абвінавачанне па шасці эпізодах атрымання хабару (чч. 1 і 2 арт. 430 КК) ад арбітраў і трэнера «Смаргоні» ў сезонах 2014/2015 і 2015/2016 за прызначэнне на канкрэтныя матчы вышэйшай і першай ліг чэмпіянату і Кубка Беларусі па футболе канкрэтных суддзяў, а таксама ў перавышэнні ўлады (ч. 2 арт. 426 КК). Віну ў здзяйсненні гэтых злачынстваў Жукаў прызнаў цалкам, аднак ад давання паказанняў у судзе адмовіўся. Ён знаходзіцца пад вартай з 7 чэрвеня 2016 года.

Рындзюк, вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, па справе Жукава праходзіў сведкам і даў паказанні ў судзе 3 лістапада мінулага года.

Паводле інфармацыі следства, менавіта пасля таго як 7 чэрвеня Рындзюк перадаў Жукаву ў яго службовым кабінеце ў памяшканні федэрацыі 100 еўра ў якасці «падзякі», спартыўны чыноўнік быў затрыманы.

«Ні ў якіх аператыўных мерапрыемствах я не ўдзельнічаў, грошай пад кантролем аператыўнікаў Жукаву не перадаваў», — заявіў Рындзюк у судзе.

Ён расказаў, што ў канцы мая 2016 года «Смаргонь» у першай лізе пераследавала чарада няўдач і як галоўны трэнер ён быў не задаволены судзействам. Паколькі быў запланаваны важны матч з гомельскай камандай, папрасіў Жукава прызначыць на гэтую гульню суддзёй свайго прыяцеля Андрэя Сароку. Пры гэтым суддзі, паводле слоў Рындзюка, «каманда гуляла больш упэўнена», акрамя таго, ён мае вопыт судзейства матчаў вышэйшай лігі. Жукаў, паводле слоў Рындзюка, нічога не абяцаў, але сказаў, што дапаможа з прызначэннем Сарокі, «калі будзе магчымасць». У выніку прызначэнне адбылося, «Смаргонь» выйграла матч, прэтэнзій да судзейства ні ў каго не было.

Праз тыдзень Рындзюк прывёз у Мінск і перадаў Жукаву ў яго кабінеце дзве купюры па 50 еўра. Сума папярэдне была ўзгодненая з Сарокам. У судзе Рындзюк падкрэсліў, што грошы Жукаву ён прынёс з уласнай ініцыятывы. Банкноты трэнер паклаў на стол перад спартыўным чыноўнікам. Жукаў, паводле слоў Рындзюка, сказаў: «Коля, не трэба». Пасля перадачы грошай былі затрыманыя і Жукаў, і Рындзюк. Затым трэнер «Смаргоні» напісаў заяву ў міліцыю аб даванні хабару.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля13

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць