Музыка77

Украіна прэзентавала лагатып і слоган «Еўрабачання-2017»

Эмблемай песеннага конкурсу ў Кіеве абралі чырвона-чорныя каралі.

Eurovision.tv

«Celebrate Diversity», што прыкладна азначае «Услаўляйце/шануйце разнастайнасць», стане ключавой тэмай для ўсіх аспектаў песеннага конкурсу гэтага года. Пра гэта паведамляе «1tv.com.ua».

Арганізатары конкурсу растлумачылі, што слоган і лагатып падзеі даюць разуменне ўкраінскай культуры і ўяўленне аб тым, што чакае фанаў, якія прыедуць у Кіеў у маі.

«Украіна адзначыцца спалучэннем культуры, тэхналогій і індывідуальнага творчага запалу ўсіх 43 канкурсантаў, якія ўжо актыўна рыхтуюцца да песеннага конкурсу», - гаворыцца ў паведамленні.

«Слоган «Celebrate Diversity» дапаўняе леташнюю тэму «Come Together» («Яднайцеся»). У гэтым лозунгу адлюстраваныя важныя для песеннага конкурсу каштоўнасці. «Celebrate Diversity» — пра аб'яднанне Еўропы і краін па-за яе межамі, грамадзяне якіх збяруцца разам, каб ушанаваць тое, што нас аб'ядноўвае і тое, што адрознівае адно ад аднаго, робіць нас унікальнымі. Таксама ўсіх аб'яднае добрая музыка», — распавёў выканаўчы дырэктар «Еўрабачання» Ён Ола Санд.

Ён дадаў: «Выкарыстанне гэтага прыгожага і значнага лагатыпа, заснаванага на традыцыйным абярэгу, стварае не толькі адчуванне гістарычнасці, але і сучаснасці ў вонкавым выглядзе і падачы. Паколькі гэтая тэма з'яўляецца ключавой для каманды «Еўрабачання-2017», мы з нецярплівасцю чакаем фантастычнага шоу ў маі».

Пераможцы адбору крэатыўнай канцэпцыі «Еўрабачанне-2017» — два ўкраінскія крэатыўныя агенцтвы: Republique і Banda, якія аб'ядналіся спецыяльна для гэтага праекта. Узяўшы каралі за аснову лагатыпа, яны далі кожнаму элементу ўпрыгажэння непаўторны ўзор і форму. Гэта сімвалізуе тое, што ўсе мы ўнікальныя, і нас усё роўна аб'ядноўвае любоў да музыкі.

«Задача, якую мы ставілі перад сабой, працуючы над лагатыпам, было жаданне вывесці вобраз традыцыйных для ўкраінскай культуры караляў на іншы ўзровень, зрабіць яго зразумелым для новай аўдыторыі», — распавядае сузаснавальнік Republique Дзяніс Герасько. «Мы прынялі гэты традыцыйны элемент — каралі — і далі яму яркі сучасны выгляд», — дадае крэатыўны дырэктар Banda Agency Павел Вржэшч.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць